Свет1212

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN

Тэлеканал CNN са спасылкай на некалькі дасведчаных суразмоўцаў паведаміў, што разведданыя пра намеры Ірана зрабіць замах на Дональда Трампа былі атрыманыя ЗША ў апошнія тыдні. Аднак, са слоў крыніц выдання, ніякіх прыкмет таго, што да гэтай змовы быў датычны Томас Мэцью Крукс, які страляў у Дональда Трампа на мітынгу 13 ліпеня, няма.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Matt Rourke

Паводле інфармацыі CNN, атрыманыя ўладамі ЗША разведданыя прывялі да таго, што Сакрэтная служба ўзмацніла меры бяспекі вакол Трампа. Суразмоўцы выдання кажуць, што ведамства неаднаразова перасцерагала штаб Трампа ад правядзення мітынгаў на адкрытым паветры, дзе немагчыма кантраляваць доступ.

Акрамя таго, у нейкі момант, заўважаюць крыніцы CNN, штаб перастаў праводзіць спантанныя неафіцыйныя мерапрыемствы без папярэдняй праверкі ўдзельнікаў Сакрэтнай службай. Ці былі пагрозы з боку Ірана даведзеныя да перадвыбарчага штаба Трампа — невядома, піша CNN.

У штабе заявілі, што не каментуюць інфармацыю, звязаную з бяспекай кандыдата ў прэзідэнты.

Іран катэгарычна адмаўляе існаванне якіх-небудзь планаў з мэтай забойства Трампа. Прадстаўнік Ісламскай Рэспублікі Іран пры ААН заявіў, што такія абвінавачванні з'яўляюцца неабгрунтаванымі.

У той жа час, як адзначае CNN, Іран неаднаразова абяцаў адпомсціць за забойства амерыканскімі вайскоўцамі камандуючага Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі Касема Сулеймані ў студзені 2020 года. Трамп называў яго адказным за забойствы і раненні тысяч амерыканцаў і казаў, што Сулеймані «трэба было ліквідаваць шмат гадоў таму».

Каментары12

  • імя
    17.07.2024
    Ага, CNN.
    Сапраўды надзейная крыніца, ніколькі не перадузятая.
    Кэнэдзі таксама па замове Ірана забілі?
    Усе ведаюць, хто планаваў і выконваў - deep state, бо ў гэтым разам адрыў вельмі вялікі і ўжо бюлетэні па пошце не паўкідваеш.
  • Васіль
    17.07.2024
    імя, невялікі там адрыў, пару працэнтаў. Яшчэ нічога не ясна.
  • Да літ
    17.07.2024
    імя, дык навошта падкідваць, малюй любыя лічбы, як твой лука. Дзікуны

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера13

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера13

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць