Здарэнні

За суткі ў Мінску тры чалавекі скончылі жыццё самагубствам

У Першамайскім раёне павесілася 69‑гадовая жанчына. За анкалагічнай хворай даглядала сваячка. Напярэдадні самагубства пенсіянерка аформіла на яе даверанасць для атрымання пенсіі, растлумачыўшы, што самой ёй цяжка хадзіць. 4 лютага яна адправіла сваячку ў краму, а сама, пакінуўшы дзве запіскі, скончыла жыццё самагубствам.

У адной запісцы пенсіянерка растлумачыла прычыны суіцыду, а ў другой аддала апошнія распараджэнні.

Таксама ў Першамайскім раёне і таксама шляхам павешання ўчыніў акт самагубства 20‑гадовы мінчанін. Малады чалавек вучыўся ў адным з ВНУ. Мінулым летам ён ездзіў на заробкі ў ЗША, хацеў там застацца, але не атрымалася. Вярнуўшыся ў Беларусь, нідзе не працаваў і не вучыўся.

Яшчэ адзін выпадак самагубства зарэгістраваны ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Тут павесіўся 59‑гадовы непрацуючы мінчанін.

Абставіны і прычыны, якія падштурхнулі людзей да суіцыду, высвятляюць органы пракуратуры.

У мінулым годзе ў Мінску 209 чалавек скончылі жыццё самагубствам.

Найбольш высокі ўзровень смяротнасці ад суіцыду быў у Ленінскім і Партызанскім раёнах сталіцы, а найбольш нізкі — у Цэнтральным, Савецкім і Фрунзенскім раёнах.

Каментары

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць