Свет66

Венгрыя і Славакія паскардзіліся на Украіну ў Еўрасаюз

Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, дзе сустракаліся міністры замежных спраў Еўрапейскага Саюза, што ягоная краіна падала скаргу ў ЕС на дзеянні Украіны.

Міністр замежных спраў Вегрыі Петэр Сіярта. Фота: AP Photo/Petros Karadjias, File

Сіярта нагадаў, што і Венгрыя, і Славакія атрымліваюць сырую нафту праз Украіну, бо іншага, альтэрнатыўнага маршруту для іх няма. Аднак Украіна ў аднабаковым парадку ўвяла санкцыі супраць расійскай кампаніі «Лукойл», што прывяло да значнага скарачэння паставак нафты ў гэтыя краіны па нафтаправодзе «Дружба», які ідзе па тэрыторыі Украіны.

«Сёння разам са Славакіяй мы ініцыявалі працэдуру кансультацый трацейскага суда — бо гэта неадкладнае пытанне, паколькі энергазабеспячэнне з'яўляецца вострай праблемай. У ЕС ёсць 3 дні на правядзенне працэдуры кансультацый», — заявіў венгерскі міністр.

Петэр Сіярта ўдакладніў, што ўлады Венгрыі працуюць над рознымі рашэннямі, каб, калі ім не ўдасца дамовіцца з Украінай, пастаўкі сырой нафты не спыняліся.

Па словах Петэра Сіярта, рашэнне Кіева было недружалюбным крокам.

У сваю чаргу старшыня камітэта энергетыкі ўкраінскага парламента Іна Саўсун заявіла, што Украіна чакала больш за два гады, пакуль Еўрапейскі Саюз увядзе рэальныя санкцыі ў дачыненні да расійскай нафты, і што абсурдна дазваляць Расіі атрымліваць грошы на вядзенне вайны за кошт транспартавання нафты праз Украіну.

Кіраўніца камітэта Вярхоўнай Рады расказала, што забарона Кіева на транзіт нафты расійскай кампаніі «Лукойл» мае яшчэ адну мэту: зламаць супраціў Венгрыі пастаўкам зброі ва Украіну і ўступленню ў ЕС.

«Мы выпрабавалі разнастайныя дыпламатычныя рашэнні, але яны не спрацавалі. Падобна на тое, цяпер нам давядзецца выкарыстоўваць іншы падыход у размове з венграмі», — заявіла ўкраінская дэпутатка.

Імпарт нафты ад «Лукойла» аб'ёмам каля 2 млн тон у год быў заблакаваны Кіевам праз рашэнне ўвесці санкцыі ў дачыненні да расійскай кампаніі. Гэты аб'ём складае траціну ад агульнага аб'ёму імпарту ў Венгрыю, які складае 6 млн тон.

Каментары6

  • Загадочник
    22.07.2024
    А почему венгры жалуются в ЕС, а не путину?
  • Андрусь.
    22.07.2024
    Угоршчына (ванітуе ад выкарыстання Нашай Нівай расійскага варыянту назвы гэтае краіны, якая нелагічная і разбурае слоўную парадыгму, калі мова ўгорскае групы, народ фіна-ўгорскай сям'і, я краіна, якую ўгры стварылі ўдалечы ад месца паходжання ўграў чамусьці "Венгрыя") за 2,5 гады паўнамаштабнай расійска-ўкраінскай вайны магла б ужо дывесіфікаваць сваё энергазабеспячэнне, пазбавіўшыся залежнасці ад расіі. Амаль усім краінам ЕС ужо нецікавая тая нізкапробная расійская нафта. А Угоршчына са Славаччынай панаабіралі сабе прарасійскае кіраўніцтва, якое вядзе краіны ў нястачу, бо аніводная краіна, якая сябруе з расіяй, не ёсць тэхналагічна, фінансава, інтэлектуальна развітай і не мае нават падабенства ўзроўню жыцця сваіх жыхароў да ўзроўню жыцця развітых краінаў еўрапейскай цывілізацыі.
  • Стефан
    22.07.2024
    Сербия, Венгрия, Словакия при всех их возможностях вульгарно топят за Россию , но санкции все равно Беларуси.

Цяпер чытаюць

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы8

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Усе навіны →
Усе навіны

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год5

«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА12

Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола2

Дэталі аперацыі «Масада»: Ізраіль некалькі месяцаў таемна прывозіў запчасткі для дронаў і боепрыпасы ў Іран1

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла11

У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы. Вось што гэта значыць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы8

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць