Спорт1818

Экс-расіянка павінна несці сцяг Кіпра на адкрыцці Алімпіяды. Але ў яе знайшлі OnlyFans, і пачаўся скандал

Скакуха ў вышыню Алена Кулічэнка апынулася ў цэнтры вялікага скандалу пасля таго, як была прызначаная сцяганосіцай зборнай Кіпра на адкрыцці Алімпіяды ў Парыжы. Пры гэтым сама спартсменка паводзіць сябе дзіўна.

Алена Кулічэнка. Фота з яе інстаграма

Алена Кулічэнка нарадзілася ў падмаскоўным Адзінцове, кіпрскія СМІ называюць яе «дачкой расійскага алігарха». Яна вучылася ва ўніверсітэце Джорджыі ў ЗША, выступала за Расію, але ў 2021 годзе вырашыла памяняць спартыўнае грамадзянства.

Федэрацыя лёгкай атлетыкі Расіі была адхіленая з-за допінгавых праблем, што ўскладняла для расійскіх спартсменаў допуск да спаборніцтваў.

Кулічэнка абрала Кіпр, паколькі, па некаторых даных, яе бацькі атрымалі мясцовыя пашпарты за інвестыцыі. Адбыўшы два гады каранціну, спартсменка пачала выступаць за новую краіну.

У 2023 годзе яна выйграла моладзевы чэмпіянат Еўропы, выйшла ў фінал дарослага чэмпіянату свету. А ўжо сёлета двойчы перапісала рэкорд Кіпра. Яе найлепшы вынік — 1.97. Столькі ж у гэтым сезоне скакала, напрыклад, беларуска Марыя Жодзік, якая выступае за Польшчу, — гэта сёмы вынік сусветнага сезона.

На Кіпры не так шмат спартсменаў высокага ўзроўню, таму выбар Нацыянальнага алімпійскага камітэта не здзіўляе — Кулічэнка павінна несці сцяг разам з бегуном Міланам Трайкавічам. На Кіпры ставяцца да гэтай працэдуры сур'ёзна. Даючы наказы сцяганосцам, прэзідэнт НАК заявіў, што яны «падымуць сцяг нашай маленькай і акупаванай краіны» — маецца на ўвазе акупацыя Паўночнага Кіпра туркамі.

Аднак днямі кіпрскае выданне eReportaz паведаміла, што ў Кулічэнкі знайшлі акаўнт на OnlyFans, дзе яна за грошы прадае свае інтымныя фота і відэа. Што некаторыя палічылі недастойным для сцяганосца алімпійскай зборнай краіны.

Паводле звестак журналістаў, НАК у курсе сітуацыі, аднак не стаў яе апублічваць. Камітэт запатрабаваў ад Кулічэнкі тлумачэнняў і папрасіў выдаліць акаўнт, але яна заявіла, што фота і відэа згенераваныя нейрасеткамі — маўляў, гэта deepfake. Аднак, паводле інфармацыі журналістаў, Кулічэнка не зрабіла ніякіх дзеянняў па выдаленні акаўнта і не звярнулася ў паліцыю з заявай. СМІ канстатуюць, што цяпер удзел Кулічэнкі ў цырымоніі ў якасці сцяганосіцы можа быць пад пытаннем.

Цырымонія адкрыцця Алімпіяды-2024 пройдзе 26 ліпеня на Сене.

Каментары18

  • Обокраденный шпак
    23.07.2024
    А еще боремся за почетное звание дома высокой культуры и быта! Это же кошмар!
  • Двойка
    23.07.2024
    Тема не раскрыта.
  • Имя
    23.07.2024
    "Камітэт запатрабаваў ад Кулічэнкі тлумачэнняў і папрасіў выдаліць акаўнт, але яна заявіла, што фота і відэа згенераваныя нейрасеткамі — маўляў, гэта deepfake. "
    Подумаешь, дипфейк и дикпик перепутала. С кем не бывает. Да, Олежка?

Цяпер чытаюць

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку12

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Кардаш’ян выпусціла лінію стрынгаў, якія імітуюць валасы на лабку, — першую партыю ўжо размялі15

У Мінску і вобласці заўважылі нашэсце баброў4

Што народ думае пра Лугіну і «Камволь»10

Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА2

У Магілёве зрабілі «здаровы» грыльяж з прарошчанай зялёнай грэчкі — хочуць замяніць імпартныя батончыкі3

У Мінску мужчына пакінуў здымачную групу без электрычнасці — скраў генератар7

Неацэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра7

Газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу спыніў прыём сыравіны з Казахстана пасля ўдару дронамі1

Абрабаваны Луўр3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку12

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць