Навука і тэхналогіі11

Навукоўцы з Беларусі і ЗША правялі паспяховы эксперымент па знішчэнні ракавых клетак

Новы эксперымент з культурамі ракавых клетак адкрывае новы шлях барацьбы з захворваннем. Міжнародная група даследчыкаў з Беларусі і ЗША вынайшла спосаб выбарачна знішчаць злаякасныя клеткі знутры.

«Нацэльванне на адзінкавую клетку з’яўляецца адным з найбольш важных пераваг нанамедыцыны, і наш падыход абяцае, што зможа дасягнуць эфекту, лакалізаванага ўнутры асобнай клеткі, — кажа вядучы даследчык гэтага праекта Дзмітрый Лапотка. — Ідэя заключаецца ў тым, каб лячыць нездаровыя клеткі на ранняй стадыі хваробы, да моманту, калі яна пачыне прагрэсаваць, а стан здароўя чалавека моцна пагоршыцца».

Яшчэ ў мінулым годзе Дзмітрый і ягоныя калегі з Лабараторыі лазэрных цытатэхналогій Інстытута цепла‑ і масаабмена НАН Беларусі ўстанавілі, што наначасціцы золата, якія плаваюць у біялагічным асяроддзі, пры апраменьванні яркім лазэрам з пэўнымі параметрамі, імгненна ствараюць вакол сябе распаленыя бурбалкі пару, названыя навукоўцамі «нанабурбалкі». Як паведамілі навукоўцы ў сваім прэс‑рэлізе на сайце амерыканскага універсітэта Rice, пры пэўных наладках гэтыя нанабурбалкі маглі эфектыўна разбураць клеткі.

У новым эксперыменце на ракавых клетках даследчыкі паказалі, што пры адным узроўні апраменьвання залатыя наначасціцы ствараюць успышкі, дастаткова яркія, каб іх можна было здымаць на відэа праз мікраскоп, а пра росце магутнасці лазэра тыя ж часціцы знішчаюць знойдзеныя клеткі.

Гэтую дваістую ролю залатых наначасціц навукоўцы з Беларусі і ЗША назвалі theranostics process (тэрапія + дыягностыка) Яны выпрабавалі гэты метад на лейкемічных і ракавых клетках галавы і шыі, назваўшы яго эфектыўным.

Даследванні даступныя ў он‑лайн рэжыме ў часопісе Nanotechnology .

Каментары1

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць