Меркаванні44

Новыя павевы з Захаду: Не сварыцца з Расіяй, а Лукашэнку не верым

У Троках у сярэдзіне студзеня праходзіла так званая «Снежная сустрэча» -- нефармальная сустрэча палітыкаў і экспертаў у пытаннях нацыянальнай бяспекі.

У літоўскіх Троках у сярэдзіне студзеня праходзіла так званая «Снежная сустрэча» — нефармальная сустрэча палітыкаў і экспертаў у пытаннях нацыянальнай бяспекі.

Нефармальны форум разглядаў ідэі і прапановы па палітыцы ЕС і НАТО да ўсходніх суседзяў, у тым ліку Расеі й Беларусі. Прадстаўнікі СМІ ў залу не дапускаліся. Але некаторыя ўдзельнікі дыскусіі не сталі хаваць тэзаў сваіх выступаў.

З паведамленняў літоўскіх СМІ можна зрабіць выснову, што Еўропа намаўляе Прыбалтыку мяняць рыторыку ў адносінах з Расеяй.

Амерыканскі палітолаг Брус Джэксан выказаў тое ясна — «не сварыцца з Расеяй».

«Францыя, Нямеччына й старшыня Еўракамісіі Барозу прынялі правільнае і свядомое рашэнне ўнікаць канфрантацыі з Расеяй і будуць шукаць пазіцыі для нармалізацыі супрацы. Я думаю, што Літве і іншым краінам, што ляжаць паблізу Расеі, было б разумна стаць часткай гэтай палітыкі. Яны мусяць знайсці адпаведную ролю», — патлумачыў Джэксан.

Рашэнне прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ запрасіць на святкаванне 20-годдзя аднаўлення незалежнасці краіны прэзідэнта Мядзведзева Джэксан назваў слушным крокам, а вось

ініцыятывы Вільні па збліжэнні з Менскам ён ацаніў з асцярожнасцю. Са словаў Джэксана, пазіцыя ЗША тут адрозніваецца.

«Усе ведаюць, што Літва, і да пэўнай ступені Швецыя й Польшча, а таксама іншыя суседзі Беларусі, праводзяць пэўную палітыку збліжэння з Аляксандрам Лукашэнкам. Я не думаю, што ЗША ціснуць на збліжэнне, я таксама не думаю, што яны выступаюць супраць гэтага, але ЗША настроеныя скептычней наконт таго, што гэта будзе эфектыўна.

Калі так выйдзе, то Літва будзе геніем, калі не — то мы скажам, «а што мы вам казалі», — зазначыў Джэксан.

Крокі па збліжэнні Лукашэнкі з Захадам ён назваў штучнымі і «піярам самога Аляксандра Лукашэнкі».

У «снежнай сустрэчы» бралі ўдзел міністры замежных справаў Ірландыі, Вугоршчыны, Грэцыі, Латвіі, Румыніі, Малдовы, чыноўнікі Еўрасаюза, дзесяткі экспертаў з розных краінаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА7

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Жалезная заслона вакол нашай краіны». Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы25

«Мы баімся застацца на вуліцы». Беларуска з дзіцем не можа вылецець з Дубая пасля адмены рэйса Fly Dubai1

Кіраўніком брытанскай разведкі ўпершыню ў гісторыі стане жанчына — Блейз Метрэвелі1

Беларус будуе незвычайныя дамкі на колах — новы фармат лецішча6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет11

У Венецыі пратэстуюць супраць вяселля амерыканскага мільярдэра Джэфа Безаса4

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек2

Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку3

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА7

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць