Грамадства3030

Паляк сказаў таксісту-беларусу «валіць ваяваць ва Украіну» і ўдарыў яго па твары. Кіроўца пайшоў судзіцца

Беларускі таксіст трапіў у непрыемную сітуацыю ў навагоднюю ноч у Кракаве. Аднак давёў справу да суда і выйграў.

Скрыншот відэа: Vadim Deina

Беларус, імя якога не называецца, расказвае, што ў навагоднюю ноч прыехаў на замову да аднаго з гатэляў. Да машыны падышла вялікая кампанія людзей з дзецьмі — сем чалавек. Пасадачных месцаў у аўто было шэсць.

«Я сказаў, што сем чалавек узяць не магу, магу ўзяць шэсць. Ці чатыры — прапанаваў, каб узялі проста яшчэ адну машыну і камфортна даехалі», — расказвае таксіст у інтэрв'ю блогеру Вадзіму Дэйне.

Людзі пачалі прапаноўваць даплаціць за тое, каб ён узяў усю кампанію, аднак беларус быў непахісны. І тады мужчына, які сеў на пярэдняе сядзенне, сказаў сваёй кампаніі выходзіць з машыны і пачаў грубіць таксісту:

«Пачаў гаварыць: «Ва Украіну валі, ідзі ваюй». Пажадаў, каб рускія знішчылі Украіну. Стаў казаць, каб я паехаў з паркоўкі, яго злавала, што я стаю». 

Кампанія пасля гэтага быццам бы адышла ад машыны, беларус скасаваў замову і напісаў у тэхпадтрымку. Аднак неўзабаве мужчына зноў падышоў да аўто, адчыніў дзверы і працягнуў абражаць кіроўцу.

«Ён пагражаў, што мяне ўдарыць, калі я не паеду з паркоўкі. Я перапытаў: «Так, ты гэтак зробіш?» І ён пацягнуўся да мяне, каб паспрабаваць ударыць», — успамінае беларус.

Мужчыну стаў адцягваць ягоны прыяцель, але той паспеў ударыць кіроўцу далонню па твары. Беларус вырашыў выклікаць паліцыю.

Аднак калі паліцыянты прыехалі, кампанія спешна рэціравалася ў гатэль. Сілавікі ж сказалі, што не могуць позна ўвечары стукацца ва ўсе нумары і шукаць гэтага мужчыну, тым больш, што ў таксіста не было ніякіх відавочных пашкоджанняў.

Кіроўца не стаў спускаць сітуацыю на тармазах і напісаў заяву ў паліцыю, а да яе прыклаў відэазапіс канфлікту з рэгістратара.

Справа дайшла да суда. Паляку прызначылі штраф у памеры 4500 злотых (крыху больш за тысячу еўра), акрамя таго, ён павінен будзе выплаціць беларусу 1000 злотых (230 еўра) кампенсацыі маральнай шкоды і пакрыць судовыя выдаткі. Акрамя таго, у мужчыны будзе судзімасць, паколькі справа разглядалася ў рамках крымінальнай вытворчасці.

Каментары30

  • Чэсць пан
    08.08.2024
    Усё слушна зрабіў. Не трэба такое спускаць на тармазах. Гонар і годнасць!
  • Пан Франек
    08.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Цьху
    08.08.2024
    Колькі ж шавінісцкага быдла ў Польшчы. Не дарма ж ужо некалькі гадоў запар апытанні паказваюць, што большасць палякаў негатыўна ставіцца да беларусаў. У твар яны вам гэтага не скажуць, асабліва калі здымаеце ў іх кватэру, бо палякам грошы не пахнуць, а вось так, пад чаркай, вылазіць іх сапраўднае нутро.

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чым цяпер займаецца шпіён Марсалек, які 5 гадоў таму ўцякаў з Аўстрыі ў Расію праз Беларусь

Нават Ганна Бонд у шоку ад цэнаў на яблыкі сёлета ФОТАФАКТ3

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны17

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць