Эканоміка44

Украінская аперацыя ў Расіі прывяла да калапсу на чыгунцы: РЖД не прымае саставы з Беларусі на Маскоўскім і Бранскім кірунках

Асноўныя рэсурсы Расійская чыгункі кінула на транспарціроўку перасяленцаў, перакідванне вайсковай тэхнікі і асабістага складу, паведамляе супольнасць чыгуначнікаў. 

Паводле незалежных чыгуначнікаў, на адрас БЧ была накіравана тэлеграма аб неабходнасці спынення адпраўкі з 12 жніўня 2024 года грузавых цягнікоў з усіх станцый БЧ прызначэннем да станцый Арлоўска-Курскага аддзялення Маскоўскай чыгункі. Паведамленне не абмежаванае тэрмінам дзеяння, а мае адзнаку «да адмены». 

Таксама ёсць праблемы з саставамі на станцыях Смаленскай вобласці, што таксама ўплывае на рытмічнасць адпраўкі грузавых цягнікоў ад БЧ і вядзе да парушэння графіка руху. 

Як пішуць чыгуначнікі, 13.08.2024 года былі тэлефонныя званкі да кіраўніцтва БЧ з просьбамі не адпраўляць цягнікі ў напрамку Смаленскага рэгіёну. Там вялікія праблемы з лакаматывамі і асабовым складам.

«Нашы крыніцы паведамляюць, што адсутнасць лакаматываў выклікана правядзеннем расійскімі ўладамі маштабнай аператыўнай перакідкі войскаў на кірунку Курскай вобласці і перадыслакацыяй значнай часткі парка грузавых лакаматываў для ажыццяўлення вайсковых перавозак з цэнтральнай часткі Расіі», — пішуць чыгуначнікі. 

Гэта можа паўплываць не толькі на экспарт, але і на ўвоз тавараў у Беларусь. 

Каментары4

  • Мядовы Спас свет ад рашызма
    14.08.2024
    Дай, Божа, ім туды пару-тройку ДРГ - папаліць рэлейныя шафы, узарваць масты, каб іхняя "аперацыя" вярнулася ім калапсас і бедствам па ўсёй еўрапейскай частцы тэрыторыі! І пазбаві нас ад лукавага! Амінь.
  • a.hto.tam.idze
    14.08.2024
    "Асабовага" складу
  • Zajebiście
    14.08.2024
    Polacy są szczęśliwi.

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць