Свет22

Новы смяротны штам воспы малпаў выявілі ўжо і ў Еўропе

Пра першы выпадак заражэння мутаваным вірусам Mpox паведаміла Швецыя.

Вакцыны ад воспы малпаў пакуль не існуе. Фоты: Jeenah Moon / AP Photo / Getty Images. Калаж: «Наша Ніва»

«Мы зафіксавалі першы выпадак заражэння новым штамам віруса Mpox, дыягнаставаны за межамі афрыканскага кантынента. Пацярпелы чалавек быў інфікаваны падчас знаходжання ў адной з краін Афрыкі, дзе адбылася буйная ўспышка хваробы», — паведамляе Агенцтва грамадскай аховы здароўя Швецыі, перадае выданне SVT.

Ведамства адзначае, што за пацярпелым чалавекам ажыццяўляецца пільны догляд і што ў дачыненні да яго выконваюцца меры засцярогі ў адпаведнасці з «новымі дырэктывамі».

Яшчэ ўчора Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прызнала новы штам воспы малпаў з Афрыкі міжнароднай пагрозай і ўвяла з-за ўспышкі віруса «рэжым глабальнай надзвычайнай сітуацыі».

Гэты рэжым азначае, што цяпер свет павінен паскорыць клінічныя даследаванні і павялічыць фінансаванне стварэння вакцыны і іншых мер стрымлівання захворвання, каб не дапусціць глабальнай пандэміі.

Сама хвароба за некалькі месяцаў ахапіла як мінімум 16 афрыканскіх краін, на шэсць з іх вірус распаўсюдзіўся ўсяго за 10 дзён. Загінула звыш 500 чалавек пры афіцыйна пацверджаных каля 20 тысячах выпадкаў.

Новы штам Mpox перадаецца праз дотыкі і іншыя віды фізічнага кантакту паміж людзьмі, уключаючы палавыя акты, асабліва калі яны мужчынскія аднаполыя. Вірус таксама перадаецца праз дыхальныя шляхі (калі людзі стаяць вельмі блізка адно да аднаго) і розныя штучныя паверхні (кухоннае начынне, ручнікі, пасцеля і іншыя). 

Першыя прыкметы ўключаюць ліхаманку, галаўны боль, ацёкі, болі ў спіне, болі ў мышцах і агульную млявасць. Як толькі ліхаманка праходзіць, можа з'явіцца высыпка ў выглядзе пухіроў, якая часта пачынаецца з твару. Затым яна распаўсюджваецца на іншыя часткі цела, часцей за ўсё на далоні і ступні. Высыпка, якая можа выклікаць вельмі моцны сверб, праходзіць праз розныя стадыі, перш чым, нарэшце, утвараюцца струпы, якія пазней адпадаюць, але могуць пакідаць рубцы.

Галоўнай асаблівасцю новага штаму Mpox з'яўляюцца працяглы і амаль бессімптомны інкубацыйны перыяд (да 21 дня), павялічаная хуткасць распаўсюджвання (у параўнанні з мінулымі штамамі) і больш высокая смяротнасць (мінімум 3-4% ад агульнай колькасці пацыентаў, што таксама перавышае паказчыкі мінулых штамаў). Смяротнасць віруса вышэйшая за смяротнасць першых штамаў каранавіруса ў 2020—2021 гадах (1,2%).

У групах асабліва высокай рызыкі заражэння — дзеці і жанчыны.

Высыпка ад воспы малпаў. Фота: АР

Каментары2

  • Васіль
    16.08.2024
    Знову хочуць людзей каранцін загнаць, каб ад шумок і выбары ў ЗША па пошце правесьці.
  • Водка, козачкі, трактар
    16.08.2024
    Васіль, ты вірус бачыш, не? Значыць яго няма. Дурачок

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек8

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні5

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Адказнасць за забойства палкоўніка СБУ Вароніча ў Кіеве ўзяла на сябе неанацысцкая групоўка «База»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек8

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць