Свет2525

Трамп упершыню выступіў пад адкрытым небам пасля замаху на сябе. Ён стаяў за куленепрабівальным шклом

Падчас свайго выступу назваў «агідным» экс-прэзідэнта ЗША Барака Абаму.

Julia Nikhinson / AP

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп правёў сустрэчу са сваімі выбаршчыкамі пад адкрытым небам упершыню пасля перажытага замаху на забойства. Ён, аднак, стаяў за куленепрабівальным шклом, піша Los Angeles Times.

Падчас свайго выступу назваў «агідным» экс-прэзідэнта ЗША Барака Абаму. Таксама ён абвінаваціў дзейнага лідара Белага дома Джо Байдэна і ягонага віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс у «смяротным» вывадзе войскаў з Афганістана і развязванні войнаў ва Украіне і на Блізкім Усходзе.

У сваёй прамове Трамп заявіў, што «Абама страляў у вашага прэзідэнта, і Мішэль таксама», а таксама абвінаваціў экс-прэзідэнта ЗША і ягоную жонку ў тым, што яны «пераходзяць на асабістае».

Таксама лідар рэспубліканцаў высмеяў сваю апанентку на будучых выбарах Камалу Харыс, назваўшы яе «таварыш Камала» і заявіў, што ўмее заканчваць войны тэлефонным званком.

Замах на Дональда Трампа быў здзейснены 13 ліпеня падчас перадвыбарчага мітынгу ў Батлеры (Пенсільванія). Куля прабіла яму верхнюю частку вуха. Лічыцца, што страляў Томас Крукс, якога забіў супрацоўнік Сакрэтнай службы.

Каментары25

  • Васіль
    22.08.2024
    А вось chatGPT пра замах на Трампа нічога не ведае. Што Камала кандыдат - "штучны інтэлект" ведае, а пра замах на Трампа яму не вядома. Вось такая свабода слова ад дэмпартыі.
  • kamala
    22.08.2024
    Васіль, перад тым як пісаць бздуры пра "свабоду слова ад дэмпартыі" - загугліце "GPT knowledge cutoff date". Калі не разумееце што гэта - то GPT трэнавана на дадзеных да 2024 году.
  • имя
    22.08.2024
    Давно говорил, что его пора посадить под стекло и показывать на ярмарках.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік ЗША пры НАТА анансаваў пастаўку Украіне зброі, якой яна раней не мела6

Па трасе М1 везлі гіганцкага зубра. TikTok гадае, куды ён накіроўваецца2

У Беларусі жывуць аднагодкі дыназаўраў. Жыхар Палесся расказаў і паказаў, як за імі назірае7

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

Таджыкскія дзеці віталі Лукашэнку па-беларуску. Ён пачын не падтрымаў ВІДЭА29

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы10

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

У былога пілота «Формулы-1» забралі правы за любоў да хуткай язды1

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін17

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць