Свет1212

Сікорскі пра інтэрв'ю Меркель: Канцлерка забылася, чым займаўся яе ўрад

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі рэзка адрэагаваў на выказванні былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, якая ў інтэрв’ю венгерскаму журналісту заявіла, што ў 2021 годзе Еўрасаюз не змог арганізаваць прамыя перамовы з Уладзімірам Пуціным з-за пярэчанняў Польшчы і краін Балтыі.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Сікорскі адзначыў, што ўспрымае словы Меркель гэтак жа сама, як і яе папярэднюю заяву пра тое, што ніхто з Цэнтральнай Еўропы не выступаў супраць будаўніцтва Nord Stream. Ён нагадаў:

«Нагадаю, што я тады казаў, што нам не падабаюцца пагадненні над нашымі галовамі. Канцлерка забылася, як гэта выглядала тады і чым займаўся яе ўрад».

Каментар палітык зрабіў падчас сустрэчы з журналістамі пасля перамоў з міністаркай замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен у Варшаве.

У размове з венгерскім выданнем Ангела Меркель расказала, што ў 2021 годзе разам з Эмануэлем Макронам хацела арганізаваць дыялог паміж Еўрасаюзам і Уладзімірам Пуціным, бо ўжо тады адчувала, што «Мінскія дамовы страчваюць сэнс». Але супраць гэтага выступілі Польшча і краіны Балтыі, якія лічылі, што ў ЕС няма адзінай палітыкі ў адносінах да Масквы.

Меркель узначальвала ўрад Германіі з 2005 па 2021 год, а цяпер знаходзіцца на пенсіі. У 2024 годзе яна апублікавала свае мемуары пад назвай «Свабода. Успаміны 1954—2021».

Каментары12

  • Ох
    06.10.2025
    Я же все правильно вижу? У пана амбассадора мужской краски для волос на галстуке - зеленые мухи?
  • Паток, але не паўночны
    06.10.2025
    Пакуль некаторыя, у тым ліку невероятные, абзываюць таго ці іншага палітыка прарасейскім, хаця раней абзывалі іх русафобамі, бо той не падабаецца, вось чарговы доказ на сапраўдную прарасійскую палітык - Меркель.

    Скіоркскі трапна адказаў. Хаця калі б не афіцыйная пасада, мог б яшчэ мацней.
  • Ну вот і ўсё ..
    06.10.2025
    Адзіны застаўся ў польскім урадзе адэкватны палітык. Niestety...

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена74

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік9

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары6

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра11

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў17

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена74

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць