Грамадства4444

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку

«Калі мы гаворым пра тое, ці робіць турма чалавека лепшым, мы гаворым не пра зубы, не пра печань і не пра маршчыны. Мы гаворым пра Асобу — пра тое, кім чалавек застаецца, калі ў яго адбіраюць усё знешняе».

«Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым», — так Юлія Міцкевіч, намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, пракаментавала скандал вакол паводзін Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку. Многіх, у тым ліку былых палітвязняў, гэтае выказванне абразіла.

Але ў падтрымку Міцкевіч у новым выпуску ютуб-праекта «Саша, что ты несёшь?…» выказаўся галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка. Цяпер былы палітвязень Сяргей Гунь адказаў ім. 

«Турма шмат каго робіць лепшым.

Я ведаю гэта. І ніхто не дакажа мне адваротнае.

Таму што я асабіста ведаю многіх, хто гэта прайшоў і праходзіць цяпер.

І гэта — найлепшыя людзі.

Калі галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка публічна падмяняе сэнсы — «Турма што, робіць кагосьці прыгажэйшым, багацейшым, маладзейшым?» — ён свядома пераводзіць сур'ёзную размову ў плоскасць фізіялогіі.

Гэта прыём, знаёмы любой прапагандзе: вырваць маральную катэгорыю, замяніць яе бытавой, а потым высмеяць падменены сэнс. Так банальнасць «пакута нікога не ўпрыгожвае» ператвараецца ў аргумент супраць самога паняцця духоўнай стойкасці.

Але калі мы гаворым пра тое, ці робіць турма чалавека лепшым, мы гаворым не пра зубы, не пра печань і не пра маршчыны. Мы гаворым пра Асобу — пра тое, кім чалавек застаецца, калі ў яго адбіраюць усё знешняе.

Турма робіць чалавека лепшым — калі ён захаваў у сабе чалавека.

Яна не дадае здароўя, але дадае глыбіні. Не робіць багацейшым, але робіць больш сумленным. Не робіць маладзейшым, але робіць мудрэйшым. Яна не ўпрыгожвае, але ачышчае.

У турме знікаюць усе маскі. Там няма гледачоў, лайкаў, апладысментаў — ёсць толькі ты і тваё сумленне. І калі яно не маўчыць, калі чалавек застаецца верным сабе — ён становіцца лепшым, а не горшым», — піша Гунь.

На думку былога палітвязня, калі нехта сцвярджае, што «турма робіць горшым», ён гаворыць не пра цела, а — хай і неўсвядомлена — пра мараль. Значыць, той, хто прайшоў праз зняволенне, стаў «горшым як чалавек».

«А гэта ўжо спроба пазбавіць палітвязняў годнасці: «яны азлобіліся, зламаліся, страцілі чалавечнасць». Так рэпрэсію ператвараюць не ў злачынства ўлады, а ў «натуральны вынік чалавечай слабасці». Гэта і ёсць нармалізацыя зла», — мяркуе ён.

Гунь лічыць, што Юлія Міцкевіч, якая сказала тую самую фразу, а затым патлумачыла яе «няправільным кантэкстам» і «цкаваннем», таксама перавяла размову з этычнага поля ў асабістае: «мяне атакуюць».

«Але ніхто яе не цкаваў — людзі проста не маглі маўчаць, калі пачулі, што іх досвед абясцэнілі», — піша Гунь.

А ўсіх, хто не пагадзіўся з Міцкевіч, «аўтаматычна запісалі ў «выкарыстаных чужымі інтарэсамі».

«Атрымалася, што палітвязні — не суб'екты, а «інструменты» ў чужых руках.

Гэта другая форма прыніжэння: спачатку пазбавіць сэнсу іх пакуту, а потым — права на ўласную эмоцыю», — дадае Сяргей Гунь.

«Нас — палітвязняў — хочуць паказаць не як маральных аўтарытэтаў, а як «траўмаваных і нестабільных людзей», якім трэба спачуваць, але якіх не варта слухаць», — мяркуе ён.

«Палітвязні — не рэсурс. Мы — сумленне. Мы хочам не працэсу, а перамен. Мы прайшлі пекла не дзеля грантаў, а дзеля сэнсу. І менавіта таму нас баяцца: таму што ў нас няма страху і няма цаны.

Сёння ідзе барацьба не за ўладу, а за інтэрпрэтацыю. Калі грамадства паверыць, што палітвязні — «траўмаваныя», нас можна будзе ізаляваць маральна, нават на волі.

Калі ж грамадства ўбачыць, што мы — моцныя, сумленныя, светлыя, уся фальшывая дэкарацыя абрынецца. Вось чаму нас імкнуцца абясцэніць, змякчыць, сцерці рэзкасць, «пераасэнсаваць».

Але праўда простая: турма не робіць чалавека горшым.

Яна робіць бачным, хто ён ёсць. Калі ў ім было сумленне — яно стане гучнейшым. Калі была сіла — яна стане глыбейшай.

Таму калі нехта з усмешкай пытаецца: «Турма што, робіць кагосьці лепшым?» — я адказваю: Так. Робіць. Таму што чалавек, які прайшоў праз пекла і застаўся чалавекам, — заўсёды лепшы за таго, хто стаяў убаку і судзіў», — піша Сяргей Гунь.

Каментары44

  • Зброя.
    06.10.2025
    Турма гэта для рабоў, свабоднымi народ робiць толькi ЗБРОЯ.
  • Плавалi-ведаем
    06.10.2025
    Прабач, але гэта проста дэмагогiя, ты моцна жадаеш запiсацца у "аутарытэты", ды iсам гэта прызнаеш.
  • Беларус
    06.10.2025
    Менавіта так. Спадар Гунь на сто адсоткаў мае рацыю, але яшчэ не да канца зразумеў глыбіню бл... аўдыторыі фем-гендарак. Там не існуе іншай роўніны, акрамя фізіялагічнай (прывітаньне кейсу Стрыжака), не існуе разуменьня шкоды ў падмене тэрмінаў, бо карысь вымяраецца менавіта лайкамі. Гэта зусім іншая цывілізацыя, якой нават нацыянальнае зьнішчэньне і вайна нічога не тлумачыць, бо акупант і захопнік - гэта дагэтуль "афіцыйны Менск" ды "беларускі бок", бо "якая розніца?".

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане3

«Статкевіча ў калоніі паспрабавалі кінуць пад станок, каб забіць. Ён адхіліўся і толькі зламаў руку» — Шульман пра пачатак 2010-х2

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ1

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

ЗША прыпынілі разгляд любых прашэнняў аб наданні прытулку13

Трамп заявіў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць