Грамадства55

БТ збіраецца запусціць яшчэ адзін канал — з прапагандай на англійскай мове

«Першы інфармацыйны» толькі запусціўся, а ў Івана Эйсманта ўжо новыя напалеонаўскія планы.

Іван Эйсмант. Скрыншот відэа

Белтэлерадыёкампанія збіраецца запусціць яшчэ адзін канал — гэтым разам на англійскай мове, расказаў кіраўнік БТРК Іван Эйсмант.

Праект можа быць рэалізаваны на базе «Беларусь 24» — спадарожнікавага канала, які быў створаны для вяшчання за мяжу, — піша Tochka.by.

«Мы ў гэтым кірунку толькі пачалі рухацца: адкрыццё на базе «Беларусь 24» англамоўнага тэлеканала, [у планах] адаптаваць той грамадска-палітычны матэрыял, які ў нас ёсць. Цяпер сучасныя тэхналогіі дазваляюць гэта вельмі хутка рабіць», — заявіў Эйсмант.

«Беларусь 24» транслюе навінавыя блокі і салянку з дзяржаўнай прапаганды з іншых каналаў. Частка выпускаў навін на «Беларусь 24» мае інфармацыйныя радкі на англійскай і польскай мовах, але Эйсмант хоча стварыць паўнавартаснае англамоўнае вяшчанне.

«Рабіць навіны на англійскай мове і тады тэлеканал падымаць праз спадарожнік на ўвесь астатні свет — гэта было б разумна», — лічыць кіраўнік БГТРК. Канкрэтных тэрмінаў запуску новага канала ён, праўда, не называе.

17 верасня БТ запусціла «Першы інфармацыйны». Яго эфірную сетку, акрамя навінавых выпускаў, запоўнілі праграмамі з іншых тэлеканалаў БТРК.

Каментары5

  • Глядзім сваё, а не прапагандыстаў
    17.09.2024
    Не глядзіце прапаганду БТ. Не засмечвайце сабе мозг.

    Глядзіце беларускія нацыянальныя праекты. Пра Кастуся Каліноўскага напрыклад.
    https://m.youtube.com/watch?v=HV4g6089x1M
  • R..
    17.09.2024
    Горшочек, не вари
  • :::
    17.09.2024
    Я думаю рейтинги будут в пределах 3%.

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі12

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць