Грамадства44

Іосіфу Сярэдзічу — 75 гадоў

Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч — галоўны рэдактар двух знакавых выданняў незалежнай Беларусі — «Народнай газеты», з якой яго звольніў асабіста Лукашэнка, і «Народнай волі», якой Сярэдзіч кіраваў 28 гадоў.

Іосіф Сярэдзіч. Фота: Прэс-клуб

Іосіф Паўлавіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Забараўцы Пінскага раёна.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

У 1990 годзе ў Беларусі ўпершыню за савецкія часы адбыліся выбары на альтэрнатыўнай аснове. У Вярхоўным Савет 12 склікання трапіў і журналіст Іосіф Сярэдзіч, які тады працаваў у «Советской Белоруссии». Менавіта ён прапанаваў стварыць парламенцкае выданне, якое атрымала назву «Народная газета».

Хутка яно стала самым папулярным выданнем краіны, а наклад без ніякіх прымусаў дасягнуў касмічных лічбаў у 558 тысяч. Чаму? Менавіта ў сценах парламента тады вырашаліся асноўныя пытанні, Вярхоўны Савет з’яўляўся адным з цэнтраў улады. Да таго ж Сярэдзіч даваў слова ўсім: на старонках «Народнай» можна было прачытаць артыкулы і Зянона Пазняка, і Аляксандра Лукашэнкі.

У 1995 годзе апошні зняў Сярэдзіча з пасады галоўнага рэдактара. Падставай стала публікацыя ліста чытачкі супраць рэферэндуму праз змену дзяржсімволікі і статусу дзяржаўнай мовы. Такога права Лукашэнка не меў: прызначаць і здымаць галоўнага рэдактара мог толькі парламент. Пазней Канстытуцыйны суд прызнаў гэтае рашэнне незаконным, але яго ніхто не адмяніў.

«Народная газета» засталася парламенцкім выданнем, але яе папулярнасць пасля зыходу Сярэдзіча рэзка пайшла ўніз.

Сярэдзіч заснаваў новае выданне — газету «Народная воля».

«Сёння друкуецца ў Мінску, заўтра — у Вільні, паслязаўтра — у Смаленску. Вось як было», — расказваў Сярэдзіч пра складаны лёс газеты.

Іосіф Паўлавіч змог захаваць пасаду і выданне сярод паслявыбарчых жорсткіх рэпрэсій да жніўня 2023 года. 4 жніўня ён заявіў, што пакідае пасаду.

«Сёння я заслужыў, каб проста адпачыць. Я больш за 30 гадоў не быў у адпачынку. Максімум атрымлівалася, каб развеяцца, — пяць дзён», — казаў ён.

Былы сайт «Народнай волі», які Сярэдзіч перадаў аднаму з супрацоўнікаў выдання, змяніў тэматыку і перастаў абнаўляцца ў канцы 2023 года.

Каментары4

  • Acab
    01.10.2024
    Акабчык Маленькі памятае народную газэтку, пакуль спадар лукашэнка ня ўзлаваў на спадара юзэфа і ня выпер.
    Народная газэтка была на той час галоўным прапагандыскім дзяржабным лістком, і толькі пазьней падлукашэнкі зьмясьцілі акцэнты на сб
  • Віншуем
    01.10.2024
    З Днем нараджэння!))) Дзякуй!
  • Бросок в Прошлое
    01.10.2024
    Вам 75 лет, сделайте ПОДАРОК БЕЛОРУСАМ : ВЫСТАВЬТЕ В НЕТЕ СКАНЫ ВСЕХ НОМЕРОВ НАРОДНОЙ ВОЛИ ! мОЛОДОЕ ПОКОЛЕНИЕ ЖДЁТ ! Особенно номер от 26 мая 2009г. со статьёй Михаила Подоляка "Адбеливацель М." Он даёт понимать многое в белорусской политике и истории.

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю2

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі4

У гістарычных храмах Беларусі вешаюць прыборы з загадкавай тэхналогіяй. У Акадэміі навук кажуць, што яна немагчымая10

Азаронак пра «Укантакце»: Вы, буржуі, будзеце выконваць указанні беларускай улады21

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю2

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць