Грамадства1717

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі

І патлумачыў Ксеніі Сабчак, як Беларусь ратуе Расію і яе буцікі.

Рыгор Азаронак Григорий Азарёнок Grigory Azarenok
Рыгор Азаронак. Скрын відэа: sobchak / YouTube

«Я быў на закрытым пасяджэнні Рады бяспекі 2 сакавіка 2022 года (найхутчэй маецца на ўвазе нарада 1 сакавіка. — НН). Аляксандр Лукашэнка тады запрасіў у тым ліку палітолагаў, журналістаў, экспертаў для таго, каб мы пранікліся проста гэтым духам. Я слухаў даклад начальніка Генеральнага штаба, я слухаў расказ прэзідэнта», —

пахваліўся прапагандыст Рыгор Азаронак у інтэрв'ю Ксеніі Сабчак.

Сабчак заўважыла, што ў Расіі шмат людзей захапляецца Лукашэнкам. «Іх асноўны тэзіс заключаецца ў тым, што «Які ўсё ж такі Аляксандр Рыгоравіч хітры ва ўсіх адносінах чалавек». Што ён умудрыўся і як бы з Пуціным неяк так абыйсціся, каб не ўступіць у вайну, і з Захадам усё ж такі не пад усе санкцыі свету трапіць. І не ахвяраваць суверэнітэтам. І ён як бы на фоне ўсіх калабок, які ад усіх пайшоў».

@nashaniva Cабчак дзёрзка раскрытыкавала лукашэнкаўскую прапаганду #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #азаренок #белорусы #лукашенко ♬ The Thing Is - Ty Simon

Сабчак пацікавілася, ці лічыць Азаронак правільным рашэнне Лукашэнкі не ўступаць у вайну на баку Расіі.

«Каб мы ўступілі ў вайну на баку Расійскай Федэрацыі, што было б далей? Супраць Расіі быў бы фронт дзве тысячы кіламетраў, а не тысяча. Наша мяжа з Украінай — гэта тысяча кіламетраў лясіста-балоцістай мясцовасці. А пад парамі трохсоттысячная польская армія. Ну прыкладна яны яе давядуць да 300 тысяч. І яна цяпер узброеная, мабілізаваная. І мы ведаем усе гэтыя заявы. Захад хацеў, каб Беларусь уцягнулі ў вайну.

І на адной з сустрэч з ваенкарамі, па-мойму, нехта спытаў ва Уладзіміра Уладзіміравіча: вось Беларусь, чаму і гэтак далей. Ён задаў адно простае пытанне: «Навошта?» На фронце нейкай вырашальнай перавагі мы б не прынеслі.

А вось агалілі б фронт. І пад Смаленск да вас, да вашых буцікоў, да вашых ютуб-каналаў, да вашых рэкламаў ужо рваліся б польскія інтэрвенты, НАТАўскія інтэрвенты».

«То-бок вы выратавалі Расію тым, што не ўступілі ў вайну на яе баку?» — пацікавілася Сабчак.

«Беларусь шмат разоў выратоўвала Расію. І ратуе цяпер», — адказаў Азаронак.

«Гэта геніяльна», — заўважыла Сабчак.

Каментары17

  • Мх
    14.10.2024
    Беспрынцыпны чалавек гэты Азаронак: якімі толькі бруднымі словамі ён гэтую Сабчак не паліваў. А цяпер гэтаму "бруду і плесені чалавецтва" дае інтэрв'ю. Ды яшчэ прамаўляе сакрэты. Грыша, ты яшчэ бліжэй да 15 сутак ад твайго любімага "Першага". І не ўратуе цябе мерч з тупымі цытатамі на чорным фоне, ні маскоўскі "дах" у выглядзе ФСБ. "Першы" ён такі: сёння ты яго сябра, а заўтра першы вораг.
  • Ганна
    14.10.2024
    НН, вы глядзіце зброд гэтых крэмлелукашыстаў 🤦‍♀️
  • 777
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны14

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны14

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць