Свет

Хто заб’е Бэнэдыкта XVI у Стамбуле?

Замах на Бэнэдыкта XVI падчас візыту ў Стамбул – тэма дэтэктыву, што зьявіўся ў Турцыі за тры месяцы да пілігрымкі Папы ў гэтую краіну і ужо пабіў усе рэкорды папулярнасьці. Пра сэнсацыйную аповесьць піша італьянская газэта «Il Giornale».

Замах на Бэнэдыкта XVI падчас візыту ў Стамбул – тэма дэтэктыву, што зьявіўся ў Турцыі за тры месяцы да пілігрымкі Папы ў гэтую краіну і ужо пабіў усе рэкорды папулярнасьці. Пра сэнсацыйную аповесьць піша італьянская газэта «Il Giornale».

Газэта зазначае, што крымінальная аповесьць «Замах на Папу», якая мае эквівалентны падзагаловак «Хто заб’е Бэнэдыкта XVI у Стамбуле?», паказвае замах на біскупа Рыму, зьдзейсьнены італьянскім журналістам у выніку міжнароднай інтрыгі, у якой аказаліся замяшаныя Opus Dei, масонства і турэцкія спэцслужбы.

Натхняльнікам кніжнага злачынства зьяўляецца зьвязаны з Opus Dei кардынал, які хоча заняць месца Бэнэдыкта XVI. З другога боку, важнае месца ў сьпісе займае турэцкая разведка Міт, гістарычна, як падкрэсьліваецца, зьвязаная з асяродкамі крайніх правых, якія бачаць у візыце Папы небясьпечны для іх шанец на паяднаньне касьцёлаў: каталіцкага і праваслаўнага.

Аўтар аповесьці – Ючэл Кая, які спэцыялізуецца на дэтэктывах. На працягу дзесяці дзён ад зьяўленьня аповесьць займае першыя месцы ў рэйтынгу кніг, што найлепей прадаюцца ў Турцыі.

«Гэта трывожна, калі ўзяць пад увагу той факт, што насамрэч пілігрымка Папы ў Турцыю пачнецца ўжо 28 лістапада» – падкрэсьлівае газэта, адначасова нагадваючы, што за апошнія месяцы ў гэтай краіне адбылося некалькі нападаў на каталіцкіх сьвятароў. Ад рук фанатыка загінуў італьянскі місіянэр Андрэа Сантора. «Камусьці па прачытаньні аповесьці Каі магла б прыйсьці ў галаву якая-небудзь дзіўная задума» – піша газэта.

«Il Giornale» зьвяртае ўвагу на асьцярожную рэакцыю каталіцкага Касьцёла ў Турцыі. «Гэта літаратурная выдумка і так мы павінны да яе падыходзіць. Мы застаемся асьцярожнымі і поўнымі веры. Турэцкі ўрад робіць захады, каб візыт Папы быў як найлепей падрыхтаваны» – такім чынам апостальскі нунцый у Турцыі Антоніё Лючыбэла пракамэнтаваў зьяўленьне кніжкі ў гэты асаблівы час, калі ідзе падрыхтоўка да пілігрымкі.

Турэцкі дэтэктыў -- гэта бадай першы літаратурны сюжэт, героем якога зьяўляецца Папа, які ў дадзены момант кіруе ў Ватыкане, а ня постаць, прыдуманая пісьменьнікам.

Паводле Газэты Выборчай

Каментары

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць