Свет3535

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Па словах польскага прэзідэнта Анджэя Дуды, усталяванне абарончых умацаванняў на межах з Беларуссю і Расіяй у рамках праграмы «Усходні шчыт» — гэта рэінкарнацыя жалезнай заслоны, якая абгародзіць вольны свет ад нявольнага.

Анджэй Дуда. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

У інтэрв'ю брытанскаму выданню The Times прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што сістэма абарончых умацаванняў на межах з Беларуссю і Расіяй у рамках праграмы «Усходні шчыт», якую плануюць пачаць будаваць у бліжэйшыя месяцы, ёсць новай версіяй жалезнай заслоны, што «абароніць Польшчу і вольны свет ад незадаволеных імперскіх амбіцый Расіі».

Жалезная заслона — гэта сусветна вядомы тэрмін часоў Халоднай вайны, які азначаў палітычны і ідэалагічны падзел паміж савецкім Усходам і дэмакратычным Захадам. Тэрмін сімвалізуе ізаляцыю і строгі кантроль, што перашкаджалі свабоднаму перамяшчэнню людзей і інфармацыі паміж двума блокамі краін.

«Некаторыя палітыкі на Захадзе глядзяць на гэта з жахам. Аднаўленне жалезнай заслоны — апошняе, што яны хочуць бачыць. Але я скажу так: калі бяспека маіх суайчыннікаў можа быць забяспечаная толькі шляхам паўторнага ўзняцця жалезнай заслоны, то добра, няхай будзе жалезная заслона, пакуль мы знаходзімся з боку вольнага свету», — сказаў Дуда выданню The Times.

Пры гэтым Дуда адзначыў, што яму не падабаюцца планы польскага прэм’ер-міністра Дональда Туска ўвесці абмежаванні на палітычныя прытулкі для мігрантаў, якія, на думку Дуды, могуць закрануць палітэмігрантаў з Беларусі.

«Да 1989 года мы самі карысталіся палітычным прытулкам у заходнееўрапейскіх краінах. Таму мы не павінны закрываць межы для ўсіх, а толькі моцна іх ахоўваць ад тых, хто едзе ў Еўрапейскі саюз па магчымасць атрымліваць грошы проста так», — падкрэсліў Дуда.

Афіцыйная мэта «Усходняга шчыта» — абараніць Польшчу ад нелегальнай міграцыі і магчымага ваеннага ўварвання з боку Беларусі і Расіі. Праграма прадугледжвае будаўніцтва новых умацаванняў, платоў, стварэнне спецыяльных лясных насаджэнняў і змяненне формы рэльефу мяжы Польшчы з дзвюма краінамі.

Цалкам скончыць будаўніцтва лініі абароны плануецца да 2028 года. Каштаваць праграма будзе каля 10 млрд злотых (каля $2,6 млрд).

Каментары35

  • Поцык
    27.10.2024
    Ваш железный занавес настолько дырявый, что через него Мошенский пролез
  • Усходні Shit
    27.10.2024
    А выглядае як звычайны распіл бабла. Прынамсі, рашку гэтыя ўмацаванні дакладна не спыняць.
  • бабруйчанін
    27.10.2024
    Скончыць будаўніцтва да 2028 года
    Дуда аптыміст ці фантазер...
    У Польшчы у захада часу на " панюшку" засталось ....калі ў носе калупацца .
    Час узгадаць 1939 Чэхаславакію сдалі пасля раздербанілі
    Дапамаглі мадзьяры са славакамі французы з брытанцамі пасля ці Штаты з " паралізаванным" у дзеяннях Рузвельтам ??

Цяпер чытаюць

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам17

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы недаацэньваем маштаб асобы Кадырава. Тое, што нам здавалася немагчымым, магчыма»11

Каго больш цэняць жанчыны — тых, хто кажа «Я цябе кахаю», або тых, хто мые посуд?7

Таямнічая і ўплывовая Меланія. Новы падыход жонкі прэзідэнта Трампа да ролі першай лэдзі

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць»7

«Мінская праўда» апублікавала прэс-рэліз Аб'яднанага пераходнага кабінета і пахваліла яго працу4

Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал US Open6

У Полацку на месцы, дзе будавалі радзільны дом, будзе аўтасалон3

ЗША скароцяць фінансаванне абароны еўрапейскіх краін, якія мяжуюць з Расіяй17

У Аргенціне сямейная пара вярнула карціну, скрадзеную нацыстамі. Хоць і не хацела гэтага рабіць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам17

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць