Свет44

Сацыял-дэмакраты перамаглі ў другім туры выбараў у Літве

Сацыял-дэмакраты па выніках двух тураў могуць разлічваць на 52 месцы ў парламенце з 141.

Вілія Блінкавічуце. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы перамагла па выніках другога туру парламенцкіх выбараў, які прайшоў у нядзелю, і цяпер мае намер сфармаваць кіроўную кааліцыю. У першым туры два тыдні таму партыя таксама заняла першае месца, піша Бі-бі-сі.

Па даных Галоўнай выбарчай камісіі Літвы, сацыял-дэмакраты па выніках двух тураў могуць разлічваць на 52 месцы ў парламенце з 141.

Партыя, якая апошнія гады была ў апазіцыі, разглядае магчымасць стварэння трохпартыйнай кааліцыі з дэмакратычным саюзам «У імя Літвы» і Саюзам сялян і зялёных.

Кіроўная зараз партыя кансерватараў «Саюз Айчыны — хрысціянскія дэмакраты Літвы» атрымлівае 28 мандатаў. Яе лідар Габрыэлюс Ландсбергіс ужо павіншаваў сацыял-дэмакратаў з перамогай.

«Сапраўды моцны выступ. Я жадаю адказнага ўрада, адказнага падыходу, я не сумняваюся, што недахопу ў гэтым няма», — сказаў ён.

Лідар сацыял-дэмакратычнай партыі, дэпутат Еўрапарламента Вілія Блінкявічуце, якую ў штабе сустракалі кветкамі і апладысментамі, падзякавала грамадзянам Літвы за падтрымку.

«Вынікі выбараў паказалі, што народ Літвы хоча пераменаў, яму патрэбны зусім іншы ўрад», — сказала яна.

Блінкявічуце, як чакаецца, пакіне пасаду чальца Еўрапарламента і ўзначаліць урад Літвы, аднак сама яна на пытанні журналістаў з гэтай нагоды пакуль адказвае ўнікліва.

«Мы абмяркуем гэта ў партыі. Мы ўзважым усе за і супраць. Паглядзім, якая будзе большасць, з чаго яна складаецца — і тады будуць пастановы», — сказала яна, дадаўшы, што пастановы будуць прынятыя на гэтым тыдні.

Вілія Блінкевічуце неаднаразова заяўляла, што замежная палітыка Літвы не зменіцца, а дапамога Украіне застанецца прыярытэтам для ўладаў.

Каментары4

  • Ботам
    28.10.2024
    бабруйчанін , Куды ёй да расійскага алігарха Іванішвілі, якога ты піярыш па расійскай метадычцы.
  • Пагоня на Грунвальд
    29.10.2024
    бабруйчанін , Найседа таксама былы чалец КПСС, у летувісаў напэўна фетыш якісь з гэтай партыяй.
  • Ивропа на заужды
    29.10.2024
    Променять позицию в европарлменте на какую-то летуву? Да ни за что! Как в старые совтские уремена все стремились в мацкву. Так теперь летувисы хотят в брюссель.

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць