Грамадства22

Расійскаму педыятру з беларускімі каранямі Надзеі Буянавай далі пяць з паловай гадоў за «фэйкі пра армію»

Справа супраць доктара была заведзена пасля скаргі маці хлопчыка, якога аглядала Буянава. Анастасія Акіньшына заявіла, што Буянава ў прысутнасці дзіцяці «выказала негатыўныя каментары» аб яе загінулым на вайне мужу, піша Бі-бі-сі.

Фота: Медыязона

Суддзя Ольга Федзіна прыгаварыла 68-гадовую Буянаву да пяці з паловай гадоў калоніі. Абвінавачванне запытвала шэсць гадоў. Пасля таго, як суддзя назвала тэрмін, яе было цяжка чуваць. Слухачы пачалі крычаць: «Ганьба».

«Прысуд дзіка жорсткі. Мы не чакалі гэтага. Гэта нечакана жорстка нават для мяне», — сказаў у калідоры суда адвакат Оскар Чэрджыеў.

Справа Буянавай

Справа аб распаўсюдзе «фэйкаў» пра расійскую армію супраць Буянавай была заведзена ў пачатку лютага 2024 года, тады ж яна была звольнена з маскоўскай паліклінікі. Спачатку суд абраў для яе меру ў выглядзе «забароны пэўных дзеянняў», аднак у красавіку жанчыну перавялі ў СІЗА.

Прычынай для абвінавачвання стаў зварот Анастасіі Акіньшынай — маці сямігадовага хлопчыка, якога аглядала педыятр. Па словах Акіньшынай, Буянава абразіла яе загінулага на вайне мужа, што траўмавала дзіця.

Буянава на працягу ўсяго працэсу настойвала на тым, што яна не казала нічога такога. «Магу перахрысціцца, я веруючы чалавек», — казала яна ў судзе. «Я доктар, я не магу казаць такія словы, гэта балючыя словы».

Доктар настойвала на тым, што Акіньшына яе абылгала, што менавіта яе трэба прыцягнуць да адказнасці за паклёп. У абарону Буянава выступала медыцынская супольнасць: каля тысячы дактароў падпісалі адкрыты ліст у яе абарону.

Больш таго, у ліпені Тушынскі суд Масквы прызнаў незаконным указ аб звальненні Буянавай з паліклінікі і пастанавіў аднавіць яе на працы на папярэдняй пасадзе.

Як расказвала Акіньшына, на прыёме яе сын пачаў хуліганіць, і яна патлумачыла доктарцы, што хлопчык знаходзіцца ў стрэсавай сітуацыі, бо яго бацька — вайсковец, загінуў на вайне ва Украіне. Пасля гэтага Буянава нібыта заявіла, што муж «быў законнай мэтай Украіны, бо Расія — агрэсарская краіна, якая напала на мірных жыхароў Украіны».

Нават калі такі размова мела месца, прынцыповае значэнне мае тое, ці быў у гэты час у кабінеце сямігадовы сын Акіньшынай. Як падкрэслівалі адвакаты Буянавай, па артыкуле аб «ваенных фэйках» прадугледжваецца толькі «публічнае распаўсюджанне заведомо ложнай інфармацыі», а размова паміж двума людзьмі — гэта не публічнае дзеянне.

На апазнавальнай сустрэчы Акіньшына казала, што хлопчык выйшаў з кабінета па яе просьбе, аднак пазней падчас дадатковага допыту жанчына заявіла, што дзіця знаходзілася пры яе размове з Буянавай.

Паказанні сямігадовага сына Акіньшынай таксама былі агучаны ў судзе. У іх паўтараюцца словы пра тое, што загінулы бацька хлопчыка «быў законнай цэллю Украіны», і што «Расія — агрэсарская краіна», якая «забівала мірных жыхароў на Украіне».

«Ад пачутага мне стала дрэнна, бо яна кажа дрэнныя рэчы пра тату. Гэта не так, бо тата — наш герой, ён абараняў нашу краіну, Расію. Потым мама сказала мне, каб я выйшаў з кабінета. Я выйшаў і чуў, як мама плакала», — гаварылася ў паказаннях, якія ўзяў у хлопчыка супрацоўнік ФСБ.

Адвакаты Буянавай настойвалі на тым, што сямігадовае дзіця не магло сказаць такія «поўныя расповеды», і гэта можа сведчыць аб недакладнасці паказанняў хлопчыка. Паказанні Акіньшынай абарона таксама называла недакладнымі, указваючы на тое, што жанчына некалькі разоў мяняла іх.

Пытанне аб тым, ці было дзіця сведкам размовы двух жанчын, мог бы вырашыць відэазапіс з кабінета Буянавай, аднак у справе яго не аказалася. Як заяўляў у судзе адвакат Оскар Чэрджыеў, запіс з кабінета педыятра знік «пры загадкавых абставінах».

У апошнім слове Надзея Буянава расказала, што нарадзілася ва Львове ў расейскамоўнай сям'і. Яе бацька быў расейцам, а маці — беларускай. У Расіі яна адпрацавала больш за 30 гадоў.

Каментары2

  • Вясковец
    12.11.2024
    Жанчыну зрабілі взянем за некалькі праўдівых слоў, а ў Чебаркуле, на дашку гонару павесілі фота, забойцы і гвалтоўніка. Два пытання - расеяне разумеюць ва ў што ператвараецца іх краіна? Якая верагоднасць што Беларусь НЕ пойдзе у след засваей усходняй суседкай?
  • Эмоции
    13.11.2024
    Мутная история в том виде, в котором про нее пишут.
    Вероятно вдова рассказывая такие детали жизни неосознанно ищет утешения утраты в том, что хотя бы она и ее ребенок теперь уважаемые люди, мол семья героя. Скорее всего что-то там тетка, родом из Украины, для которой война тоже травма, все же сказала лишнее, что задело вдову. Ну а та уже приплела малого, дабы наказать, и тем самым чувство отчаяния успокоить. Сверху - "самый гуманный суд", с понятным месседжем для военных мол если что - жен ваших и детей государство в обиду не даст.
    Все это понятно.
    Непонятно другое. Как взрослые люди не нашли в себе сил вовремя оттормозиться.
    Ну а врачиху стоило конечно наказать, но мне не верится что на это были должные правовые основания, скорее всего они уже потом за уши были притянуты. Увольнения было бы достаточно.

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць