Улада5757

Някляеў прэзентаваў грамадзянскую кампанію «Гавары праўду»

Яе заснавальнікамі выступілі Бураўкін, Барадулін, Зінаіда Бандарэнка, Грушавы, шахматыст Купрэйчык, Таццяна Процька.

25 лютага быў дадзены старт грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Яе заснавальнікамі выступілі пісьменнікі Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, заснавальнік фонда «Дзеці Чарнобыля» Генадзь Грушавы, шахматыст Віктар Купрэйчык, акадэмік Радзім Гарэцкі, праваабаронца Таццяна Процька. Лідэрам абраны пісьменнік Уладзімір Някляеў.

Прэзентацыя грамадзянскай кампаніі прайшла ў мінскім гатэлі «Краун Плаза». Яшчэ перад пачаткам імпрэзы Някляеў і Бураўкін падпісвалі ўсім ахвочым свае тамы з серыі «Беларускі кнігазбор». Выданне выбраных твораў Някляева выйшла з друкарні якраз у гэтым дзень.

«Калі б не было гэтай прэзентацыі, то дзень бы склаўся ў мяне зусім па‑іншаму», — жартаўліва зазначыў пісьменнік.

Прэс‑сакратар кампаніі Юлія Рымашэўская зазначыла, што на мерапрыемства запрашаліся не толькі недзяржаўныя журналісты, але і афіцыйныя. Аднак з’явіліся толькі першыя. «Спадзяюся, што з часам гэтым зацікавяцца абодва бакі», — заявіла Ю.Рымашэўская.

Перш наперш Някляеў зачытаў зварот ініцыятыўнай групы. «Усведамляючы ману, як небяспеку для існавання нацыі, мы пачынаем агульнанацыянальную кампанію «Гавары праўду!». Каб па праўдзе жыць, трэба праўду казаць. Гэта цяжка, але давайце паспрабуем».

«Распачатая намі кампанія не з’яўляецца палітычнай. Гэта маральная акцыя, — кажа У.Някляеў. — Я неаднойчы спрабаваў стварыць падобны рух, арганізацыю, якая б мела на мэце не палітыку, а культуру».

Ён узгадаў няўдалыя спробы арганізацыі фонду «Разам», а таксама «Беларускага дома». Але тады, кажа Някляеў, ён сутыкаўся з супрацівам не толькі ўладаў, але і апазіцыі. «Бо яны палічылі, што мы топчымся на іхняй дзялянцы», — кажа паэт. «Гавары праўду» створанае ў абыход любых палітычных арганізацый.

Па ягоных словах, мэтай кампаніі ёсць данясенне да беларускага грамадства рэальнага становішча ў краіне. Сярод першых ініцыятываў грамадзянскай кампаніі — гэта данясенне праўдзівай сітуацыі, якая склалася з беспрацоўем.

Таксама выпушчана 200 тысяч паштовак, якія можна накіроўваць у Адміністрацыю прэзідэнта, напісаўшы «праўду пра важную праблему, каб яе можна было пачаць вырашаць».
Паштоўкі, дарэчы, выйшлі на расійскай мове.

Генадзь Грушавы зазначыў, што гэтай кампаніяй яны працягваюць тую справу, якую больш за 20 гадоў таму пачыналі Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Васіль Несцярэнка.

Пацікавіліся ў Някляева, ці збіраецца ён вылучацца ў прэзідэнты. Не, адказаў лідэр кампаніі. Ён расказаў, што да яго сапраўды звярталіся

«нябедныя людзі, каб ён вылучаўся кандыдатам», аднак пісьменнік адмовіўся. Што гэта за людзі? Гэта беларусы, якія вымушаныя былі з’ехаць з краіны, і жывуць пераважна ў Расіі.

«Потым я падумаў, што гэтыя людзі будуць шукаць іншага чалавека, і ўсё адно знойдуць. Я звярнуўся да іх з падобнай непалітычнай ініцыятывай. Спачатку яны адмаўляліся, казалі, што гэта дысідэнцтва. Аднак, я стукаў і ўсё ж дастукаўся да іх», — сказаў У.Някляеў.

Тым не менш, было зазначаны, «калі кампанія пойдзе паспяхова, то яна будзе ўплываць на выбарчую кампанію».

Першыя вынікі кампаніі заснавальнікі абяцаюць падвесці ўжо праз месяц. Яны сцвярджаюць, што на бліжэйшы год у іх ёсць канкрэтны план дзеянняў.

Пра тое, што са сродкамі ў кампаніі ўсё ў парадку, можа сведчыць і той факт, што на фуршэце пасля прэзентацыі частавалі дарагімі гатункамі сыра, а таксама чырвонай ікрой.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Прыём педыятра за 100 рублёў? Дактары тлумачаць, чаму такія грошы19

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць