Свет44

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан заклікаў перагледзець санкцыі супраць Расіі

Кіраўнік урада Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што трэба скасаваць некаторыя ўведзеныя супраць Расеі санкцыі, каб знізіць цэны на электраэнергію і газ у Еўропе, а таксама забяспечыць канкурэнтаздольнасць еўрапейскіх кампаній. Такую заяву ён зрабіў у эфіры Венгерскага радыё, піша Bild.

Фота Thanassis Stavrakis, AP

«Гэта азначае, што санкцыі павінны быць перагледжаныя, бо кошты энерганосьбітаў не ўпадуць пры цяперашняй палітыцы санкцый», — сказаў Орбан. 

Паводле яго слоў, амерыканскія кампаніі плацяць за газ і электрычнасць толькі чвэрць таго, што плацяць іх еўрапейскія канкурэнты.

Орбан назваў гэта «недахопам, які немагчыма кампенсаваць ніякім іншым спосабам»»

Каментары4

  • Янка
    15.11.2024
    Паводле яго слоў, амерыканскія кампаніі плацяць за газ і электрычнасць толькі чвэрць таго, што плацяць іх еўрапейскія канкурэнты.

    А з якой нагоды гэта так атрымалася, ён не казаў? Кошты ў ЗША цалкам рынкавыя, газ на ўнутраны рынак і на экспарт каштуе аднолькава. Можа з таго, што адпаведная амерыканская інфраструктура будавалася ўвогуле без разліку на "танны расейскі газ"? У адпаведнасці з варункамі ўвядзення санкцый Вугоршчына, Славаччына і Аўстрыя мелі два гады на адаптацыю сваіх паліўна-энэргетычных комплексаў, але не зрабілі амаль што нічога. Таму лямант Орбана - гэта наступства ягонай уласнай бяздзейнасці
  • Мир странен, но понятен
    15.11.2024
    Мир странен, но понятен.
    Бабло побеждает и добро, и зло.
    Устав ООН выброшен в мусорку, Международное Право туда же, Будапештским Меморандумом подтёрли .............
    Делая вид, что боятся ядерной войны, под эту марку, наплевали на ценности.
    Всё идёт к новым договорнякам по понятиям.
    трамп и маск учреждают новый, государтсвенный департамент США (прачечную) по отмыванию путинских миллиардов, что-то должно обломится, из этого департамента и орбану, да и шольц, вместе с бароузу расчитывают на свою долю, если проанализировать их высказывания и интервью в СМИ.
    Наступило время бабла и понятии, понятии и бабла.
    В РБ, лукашенко запустил такой же НАСОС по выкачиванию бабла на счета своей семьи по названием Республика Беларусь, который работает исправно 30 лет, главное смазывать репрессиями регулярно и постоянно.
  • Ботам
    15.11.2024
    Фэйспалм, А вось і лукапуцінская батаферма з метадычкай "здыміце санкцыі". Скулля вам ябацькі і рускамірцы, а не зняццё санкцый. Спачатку вы здыміце санкцыі тэрору і вайны з Беларусі і Украіны, якія вядзеце расійскай арміяй ва Украіне і дыктарскім рэжымам у Беларусі, а потым з вас здымуць санкцыі, а замест іх турэмная камера, ў лепшым выпадку.

Цяпер чытаюць

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў29

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельнік чэленджу Мэлстроя прыцягнуў на набярэжную ў Гомелі аўтамат з цацкамі і ўзлез на яго. Ім зацікавіліся сілавікі7

Пасля выкрадання каштоўнасцей з Луўра, яго скарбы схавалі ў падземным сховішчы Банка Францыі3

У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі8

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях2

Хунта М'янмы правяла рэйд у адным з найбуйнейшых скам-цэнтраў. Сотні яго жыхароў уцяклі ў Тайланд3

Знойдзена ці не самая танная сталовая ў Беларусі. Там можна добра паабедаць за тры рублі, максімум за пяць8

У «доме Чыжа» прадаецца кватэра плошчай 467 квадратных метраў з тэрасай7

25‑гадовы хлопец з Навагрудка, які быў на мітынгах за Лукашэнку ў 2020-м, паехаў ваяваць з Украінай. І загінуў37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў29

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць