Грамадства1212

Беларусцы прыйшлося вярнуць дзіцячую дапамогу дзяржаве за паўгода. Што адбылося?

Беларуска апублікавала ў тыктоку відэа, дзе расказала, што ёй давялося вярнуць у Фонд сацабароны насельніцтва (ФСАН) дзіцячую дапамогу па доглядзе дзіцяці, якую яна атрымлівала на працягу паўгода. 

Дзяўчына сцвярджае, што з'яўляецца грамадзянкай Беларусі і тут нарадзіла свайго сына. Па яе словах, калі дзіцяці споўнілася паўгода, яна разам з мужам вырашыла наведаць ягоных сваякоў у Турцыі і, пакінуўшы краіну, прыняла рашэнне не вяртацца, заўважыў гісторыю Telegraf.news.

«У адзін дзень мне тэлефануе маці і кажа, што на маё імя прыйшоў ліст, у якім сказана, што я абавязаная вярнуць дапамогу за 6 месяцаў дзяржаве», — распавяла дзяўчына.

Яна заявіла, што ў гэты момант якраз збіралася прыляцець у Беларусь.

«І вось мы прылятаем туды, і мне задаюць пытанне: «Куды і на што вы патрацілі грошы?» Я такая: «У сэнсе, на што? У мяне на руках маленькае дзіця, яму ўсяго толькі 10 месяцаў, і яно яшчэ нават не ходзіць». На гэта мне адказалі, што «мы гэтага ведаць не можам». Таму вось вам 1 месяц на тое, каб вярнуць грошы дзяржавы», — сцвярджае беларуска.

@sozener.di

Честно говоря я была шокирована ,ведь в любом случае ребенок гражданин этой страны ‍♀️но мы все вернули и спали спокойно . А вы как считаете , нормально ли это ? Девочки , обязательно берите на заметку себе кто из Беларуси и получает пособие

♬ оригинальный звук - sozener.di

Па словах дзяўчыны, сітуацыя яе шакавала, і яна не разумее, чаму павінна вяртаць грошы за дзіця, якое ў любым выпадку грамадзянін Беларусі. Аднак яна вярнула дапамогу, як таго і патрабавалі.

«Таму, дзяўчаты, калі вы збіраецеся выязджаць за межы Рэспублікі Беларусь і атрымліваеце дзіцячую дапамогу, то вы абавязаны папярэдзіць аб гэтым органы. Таму што вы не маеце права атрымліваць дзіцячую дапамогу, калі дзіця будзе знаходзіцца больш за два месяцы за межамі Рэспублікі Беларусь», — растлумачыла дзяўчына.

Карыстальнікі сацсеткі падзяліліся ў меркаваннях. Адны падтрымалі беларуску, нехта палічыў, што ўсё зроблена справядліва.

«Чаму? Незразумела. Дзіця грамадзянства не мяняла, у іншай дзяржаве яго не ўтрымлівалі. Ён што, у турме? — напісала адна з карыстальніц.

«Наогул правільна, у нас простыя грамадзяне кожную капейку лічаць на дзіця, а тут шмат лішніх грошай па замежжах ездзіць і яшчэ так надоўга, і невядома, як яшчэ гэтыя грошы за 6 месяцаў выдаткаваныя», — выказалася іншая.

«Гэта значыць дзіця на працягу гэтых месяцаў ні есць, ні п'е, падгузнікі не выкарыстоўвае і адзенне не носіць і, натуральна, не хварэе», — дадаў яшчэ адзін каментатар.

«Цікава, я часова з'яжджала, і ніхто ж не сказаў: «Не плаціце квартплату», — заўважыў яшчэ хтосьці.

Нагадаем, што згодна з законам «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей», атрымальнік дапамогі, які выехаў з дзіцем на тэрмін больш за два месяцы, павінен паведаміць пра гэта ў аддзел фонду сацабароны на працягу 5 каляндарных дзён з дня выезду. Калі атрымальнік не паведаміць пра гэта ці паведаміць пазней, выплачаную дапамогу могуць запатрабаваць вярнуць. Прычым з дня выезду дзіцяці і да канца месяца, у якім яно вярнулася ў Беларусь.

У выпадку, калі чалавек адмовіцца добраахвотна вяртаць залішне выплачаную дапамогу, ФСАН можа звярнуцца ў суд і спагнаць грошы ў прымусовым парадку.

Калі вы вярнуліся ў Беларусь, то трэба зноўку звярнуцца ў ФСАН, каб выплаты аднавілі, бо аўтаматычна дапамогу выплачваць не будуць.

Падарожнічаць з дзіцем і атрымліваць дапамогу магчыма, калі будуць выкананы дзве ўмовы:

  • бацька (атрымальнік) павінен правесці не менш як 183 дні сумарна ў Беларусі ў год;
  • тэрмін знаходжання за мяжой павінен складаць менш за два месяцы запар.

У гэтым выпадку дапамогу будуць выплачваць увесь час.

Каментары12

  • 500 кг говяжьей тушенки
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • feafania
    19.11.2024
    Вася, ня мае значэньне, пра якую. Усё зроблена правільна у мэтах, каб калі выязджаюць па ПМЖ за мяжу дзяржава не выплачвала дапамогу на ўтрыманьне дзіцёнка, які не будзе жыць у Беларусі і, адпаведна, не прынясе касысьці дзяржаве. Гэта норма для любой дзяржавы. Зразумела, што частка дзяцей вернецца, але гэта будзе невялікі адсотак. Закон ня можа ўлічыць усе прыватныя выпадкі. Да таго ж з апісанай сытуацыі не зразумела: яна павернулася ў Беларусь назаўсёды ці, што больш імаверна, проста праведаць бацькоў. Тыповая гісторыя ябацек: хачу жыць за мяжой, але карыстацца сацыялкай за кошт жыхароў Беларусі.
  • Пол
    19.11.2024
    Гэтай прыгажуні, можа, і "прыйшлося", а вось нам усім ДАВОДЗІЦЦА такое чытаць.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам5

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі46

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам5

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць