Грамадства

Суд па справе аб атацы дрона на базу АМАПа ў Мінску пачнецца 9 снежня

Справу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Міхаіл Макарэвіч. Абвінавачаныя — Віталь Пацехін і Павел Кулажэнка, якія знаходзяцца за мяжой, піша «Вясна».

Як пісаў раней СК, следствам устаноўлены выканаўца тэракта, арганізаванага 25 верасня 2021 года. Паводле АНТ, гэта Віталь Пацехін. Павел Кулажанка названы арганізатарам. 

Па матэрыялах справы, Віталь Пацехін «пры садзейнічанні недасведчаных кантрабандыстаў» перамясціў з Украіны дрон з вялікай грузападымальнасцю і на працягу некалькіх месяцаў вучыўся ім кіраваць. Паводле СК, у начны час на тэрыторыі свайго ўчастка ў Мінскім раёне ён таксама эксперыментаваў са складам запальнай сумесі. 

Да выканання плану Пацехін, паведамляе СК, прыступіў у ноч з 24 на 25 верасня.

«Ён загадзя падрыхтаваў шляхі адыходу з краіны і выкарыстоўваў меры канспірацыі, у тым ліку маскі і адзенне цёмных колераў без адметных прыкмет, пакінуў дома мабільны тэлефон, прыпаркаваў аўтамабіль у зацішным месцы, будучы ўпэўненым у сваёй ананімнасці і беспакаранасці», — піша СК.

З дапамогай беспілотніка, паведамляе следства, Пацехін скінуў дзве пяцілітровыя бутэлькі з запальнай сумессю на базу АМАП.

Якіх-небудзь значных пашкоджанняў выбухі базе не нанеслі. 

Пацехін жа здолеў уцячы за мяжу. 

Абвінавачаным інкрымінаваны шэраг артыкулаў: ч. 1 і ч. 2 арт. 290-4 КК (Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй), ч. 1 арт. 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 2 арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 3 арт. 289 КК (Акт терарызму), ч. 1 і ч. 2 арт. 290-5 КК (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Следствам накладзены арышт на маёмасць фігурантаў справы агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць