Грамадства11

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю

Размова пра палітвязняў, якія выйшлі на волю два тыдні таму, 7 лістапада. Сярод іх — Аляўціна Гудкова, Андрэй Каралёў, Ілля Талстоў, Сяргей Чыж і Сяргей Ільін.

Іх імёны ў эфіры дзяржТБ агучыў Юрый Васкрасенскі.

Аляўціна Гудкова была затрыманая вясной 2024 года. Яна атрымала год калоніі паводле «народнага» артыкула за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Брэсце (ч.1 арт. 342 КК).

Андрэй Каралёў у чэрвені 2024 года атрымаў два гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку».

Ілля Талстоў 17 студзеня 2024 года быў прысуджаны да пазбаўлення волі па «народным» артыкуле за ўдзел у пратэстах (ч.1 арт. 342 КК). Тэрмін праваабаронцам быў невядомы.

Сяргей Чыж 26 лютага 2024 года быў асуджаны паводле ч.2 арт. 367 КК за «паклёп на Лукашэнку». Ён атрымаў тры гады «хіміі» з накіраваннем. Судзілі Сяргея разам з яго жонкай Таццянай: яна атрымала хатнюю «хімію».

Сяргей Ільін 4 студзеня 2024 года быў прысуджаны да пазбаўлення волі за «паклёп на Лукашэнку». Тэрмін невядомы.

Васкрасенскі дадаў, што да Новага года грамадская камісія па вяртанні, якой цяпер дазволілі займацца і памілаваннем, разгледзіць яшчэ частку зваротаў ад палітвязняў.

Усяго з ліпеня па памілаванні на волю выйшлі 178 чалавек, асуджаных па палітычных матывах.

Каментары1

  • Chabor
    22.11.2024
    и ни одного человека с большим сроком

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

Памілаваныя яшчэ 16 чалавек9

3 ліпеня будзе да +35°С, а на наступны дзень пахаладае2

«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы14

«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі11

Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там… рэстаран5

«Тым, хто настальгуе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі11

Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга14

Расіяніна затрымалі з 37 кілаграмамі наркотыкаў у Мінску2

Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць