Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА
Міністэрства замежных спраў Украіны ў дзень пачатку міністэрскай сустрэчы НАТА абнародавала афіцыйную пазіцыю адносна магчымых гарантый бяспекі, якія могуць разглядацца як інструмент стрымлівання ад агрэсіі РФ.

Украіна загадзя адмаўляецца ад гарантый бяспекі, якія могуць быць прапанаваныя ёй у якасці альтэрнатывы ўступленню ў Паўночнаатлантычны альянс, вынікае з заявы МЗС Украіны. Крыніцы «Еўрапейскай праўды» паведамляюць, што міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга збіраецца пазначыць гэтую пазіцыю на сустрэчы з прадстаўнікамі НАТА, якая пачалася 3 снежня ў Брусэлі.
«Мы перакананыя, што адзінай рэальнай гарантыяй бяспекі для Украіны, а таксама стрымліваючым фактарам для далейшай агрэсіі Расіі супраць Украіны і іншых дзяржаў, з'яўляецца толькі паўнапраўнае сяброўства Украіны ў НАТА. <…> Маючы за плячыма горкі досвед Будапешцкага мемарандума, мы не прымем ніякія альтэрнатывы, сурагаты або заменнікі паўнапраўнага сяброўства Украіны ў НАТА», — гаворыцца ў дакуменце.
МЗС Украіны падкрэслівае, што мемарандум, паводле якога Украіна адмовілася ад ядзернага арсенала, які застаўся на яе тэрыторыі з часоў СССР, у абмен на гарантыі бяспекі, не выканаў свае функцыі і не змог прадухіліць напад Расіі на Украіну.
Расія, між тым, менавіта пазаблокавы стутус Украіны называе адной з умоў для заключэння міру.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары