Свет

У Іране Нобелеўскую лаўрэатку адпусцілі з турмы на 21 дзень. Палітзняволеная адбывае велізарны тэрмін

Праваабаронцу Наргіз Мухамадзі адпусцілі на тры тыдні, каб яна аднавілася пасля аперацыі. Яе сваякі і калегі абвінавачваюць улады ў павольным забойстве лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі.

Наргіз Махамадзі. Фота: Reihane Taravati / AFP via Getty Images

Улады Ірана дазволілі праваабаронцы і палітзняволенай Наргес Махамадзі пакінуць турму на 21 дзень для аднаўлення пасля аперацыі. Сям'я лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру 2023 года лічыць гэтае рашэнне запозненым і недастатковым, піша CNN.

Махамадзі раней далі больш за 30 гадоў турмы па палітычна матываваных абвінавачваннях у дзеяннях супраць нацыянальнай бяспекі і распаўсюдзе прапаганды супраць дзяржавы. Большую частку апошніх двух дзесяцігоддзяў яна правяла ў зняволенні.

Нядаўна ў Наргес знайшлі падазронае новаўтварэнне ў правай назе. У ходзе аперацыі дактары выдалілі частку косткі. Сям'я і адвакаты праваабаронцы патрабавалі, каб яе выпусцілі з турмы хаця б на тры месяцы, аднак пракурор прыпыніў выкананне пакаранне ўсяго на тры тыдні.

Па словах прадстаўнікоў палітзняволенай, пасля аперацыі яна не можа хадзіць. 

«Пасля больш за дзесяць гадоў зняволення Наргес мае патрэбу ў спецыялізаванай медыцынскай дапамозе ў бяспечных і санітарных умовах, што з'яўляецца базавым правам чалавека», — заявілі ў фондзе Махамадзі, якім кіруе яе сям'я. Дактары настойваюць, што для поўнага аднаўлення патрабуецца мінімум тры месяцы.

 У 2023 годзе Махамадзі была ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру за «барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і за прасоўванне правоў чалавека і свабоды для ўсіх».

У лістападзе яе сям'я абвінаваціла іранскі рэжым у спробе «павольнага забойства», пазбаўляючы яе неабходнай аперацыі для пацверджання дыягназу раку. Адвакат і блізкія Махамадзі папярэджвалі, што затрымка ў лячэнні можа быць смяротнай, і патрабавалі даць ёй «медыцынскі адпачынак» для лячэння падазраванага рака і іншых шматлікіх захворванняў.

Па словах адваката, апошняе МРТ выявіла прагрэсаванне артрыту і захворванняў хрыбетніка. Таксама дактары рэкамендавалі правесці ангіяграфію адной з артэрый сэрца пасля перанесенага ёю сардэчнага прыступу ў 2021 годзе.

Пры гэтым рашэнне ўладаў з'яўляецца прыпыненнем тэрміну, а не медыцынскім адпачынкам.

«У адрозненне ад медыцынскага адпачынку, які дазволіў бы ўлічыць час выздараўлення ў агульны тэрмін зняволення, прыпыненне азначае, што па вяртанні ў турму ёй давядзецца адбываць дадатковыя 30 дзён.

Тыдні пакутлівага болю ў турме, нягледзячы на настойлівую падтрымку з боку сукамерніц, праваабарончых арганізацый і міжнародных дзеячаў, падкрэсліваюць пастаяннае грэбаванне да асноўных правоў Наргес Махамадзі і бесчалавечнае абыходжанне, якому яна падвяргаецца», — заявілі ў фондзе праваабаронцы.

Знаходзячыся ў зняволенні, Махамадзі працягвае сваю праваабарончую дзейнасць, выступаючы за правы жанчын у Іране і заклікаючы да мірнага вырашэння канфлікту ў Газе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам7

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва7

Прыпынілі паўнамоцтвы намесніка кіраўніка БАЖ Барыса Гарэцкага. Яго падазраюць у харасменце29

Звычка да кратаў. Былы палітзняволены медык расказаў, што турма робіць з вязнямі і іх наглядчыкамі

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства16

Пуцін прапанаваў Трампу пагаварыць пра здзелку па ядзернай зброі1

Толькі што заехалі тыя, хто стаў у чаргу 8 жніўня. Колькі цяпер трэба чакаць на мяжы, каб трапіць у Польшчу на аўто?

«Разламаўся пазванок». У Гродне падлетак пайшоў скакаць на батутах — і цяпер не адчувае ні рук, ні ног2

Крэмль: Падпісання дакументаў па выніках перамоў Пуціна і Трампа не плануецца2

Хатняе заданне па фізкультуры і тлумачэнне паняцця «каляровая рэвалюцыя». Якія змены ў школах будуць у новым навучальным годзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам7

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць