Эканоміка2626

«Савушкаў прадукт» аб'явіў пра рэбрэндынг

«Савушкаў прадукт» правядзе рэбрэндынг. Зменяцца не толькі лагатып і ўпакоўка прадуктаў, але і ў цэлым пазіцыянаванне на рынку, паведамілі ў кампаніі выданню Office Life.

Так будзе выглядаць новая ўпакоўка. Фота: «Савушкаў прадукт»

Гэта трэці рэбрэндынг у гісторыі брэнда «Савушкаў прадукт». У аснове маштабнай трансфармацыі заяўленая ідэя «Савушкаў — крыніца здаровага жыцця».

Падчас рэбрэндынгу прыкметна зменіцца дызайн упакоўкі вядомых малочных прадуктаў. Там з'явіцца абноўлены лагатып.

Фота: «Савушкаў прадукт»

У карпаратыўнага брэнда «Савушкаў» таксама будзе новае лога. На ім — жоўты круг як сімвал сонца, а яно пазіцыянуецца як крыніца жыцця, энергіі, адзінства, зладжанай сумеснай працы і імкнення да агульнай мэты.

Укараняць новую айдэнтыку будуць паступова. Лога кампаніі ў першую чаргу з'явіцца каля галоўнага офіса ў Брэсце, пазней — на вытворчых будынках у іншых гарадах, на брэндаваным аўтатранспарце — малакавозах і грузавіках.

«Савушкаў прадукт» уваходзіць у групу кампаній Santa і займае адно з вядучых месцаў на рынку малочнай прадукцыі СНД. Гэта сем вытворчых пляцовак, чатыры ўласныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гандлёвыя філіялы ў абласных гарадах краіны, Расіі, Кітаі і 8,5 тыс. чалавек супрацоўнікаў.

Каментары26

  • Ужываем сваё
    09.12.2024
    Навошта перакладаць "Савушкин"? Агулам, як быў рашызм так і застаўся - нічога новага.
  • Маркетолаг
    09.12.2024
    Не сказаў бы, што стала значна лепш, але мяняць раз на некалькі гадоў, каб вока не муляла, то яно правільна.
  • Селедка
    09.12.2024
    Калодка, Патамушта все одним миром мазаны.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна13

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць