Кіно44

Ад сёння ў беларускіх кінатэатрах пачынаецца паказ «Чорнага замка» па Караткевічу

У сталіцы можна паглядзець карціну практычна ва ўсіх кінатэатрах горада.

kinopoisk.ru

У чацвер, 12 снежня, у кінатэатрах Беларусі пачынаецца прэм'ерны паказ стужкі «Чорны замак», знятай па матывах амаль аднайменнага рамана беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, піша Tochka.by.

Сумесны праект кінастудыі «Беларусьфільм» і расійскай кампаніі «Нью Арт Сінема Прадакшн» называюць самай чаканай карцінай года для беларусаў.

Упершыню абмежаваны паказ адбыўся 2 лістапада на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад». Фільм паказалі ў абноўленым кінатэатры «Перамога» на цырымоніі адкрыцця мерапрыемства.

Ацаніць гэтую працу ўсе ахвотныя змогуць ва ўтульных залах і на вялікім экране аж да канца года — у пракаце стужку будуць дэманстраваць да 25 снежня.

Каментары4

  • Пытаннечка
    12.12.2024
    На якой мове кіно? Калі не на беларускай, то на... яно трэба?
  • Тэкля
    12.12.2024
    Пытаннечка, На расійскай мове. Бачыла кадры з фільма. Не спадабалася. У адрозненне ад таго фільма, што быў зняты раней
  • Размыванне самаідэнтыфікацыі
    18.12.2024
    Па Караткевічу, але па-руску. Караткевіч, пэўна, у труне перавярнуўся.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?14

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?

Усе навіны →
Усе навіны

Найстарэйшы ў свеце марафонец загінуў у ДТЗ у 114 гадоў

Чыноўнікі расказалі, як змагаюцца з падтапленнямі ў Мінску

У Мінску адключыліся святлафоры на некаторых скрыжаваннях

Пад Мінскам шнырыць галодны воўк, які з'яўляецца ля пад'ездаў выключна ўвечары5

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы13

Уплыў Меланіі Трамп на мужа быў недаацэнены. Украіна атрымала нечаканага саюзніка ў яе асобе8

На Мінск зноў абрынулася трапічная залева, у Лошыцы машыны паплылі3

«Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта больш не выходзяць на ютубе27

«Гэта трэба настолькі давяраць людзям». У вёсцы на Брэстчыне адкрылі ларок самаабслугоўвання без прадаўца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?14

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць