Культура

Неба над Тыбетам

Два лісты фанеры ў якасці вокладкі, гумовыя паскі, што перацягваюць вокладкі — усё гэта фотаальбом «Ближе только небо», прысвечаны далёкаму Тыбету.

Колькі старонак мастацкага тэксту, 53 чорна-белыя фатаздымкі горных краявідаў і каларытных тубыльцаў, два лісты фанеры ў якасці вокладкі, гумовыя паскі, што перацягваюць вокладкі — усё гэта фотаальбом «Ближе только небо», прысвечаны далёкаму Тыбету.

Чаму не зрабіць звычайнае, змацаванае клеем ды аздобленнае папяровай вокладкай, выданне? Аўтар кнігі, фотамастак і журналіст, мінчук Аляксей Андрэеў адказвае, што менавіта гэтак выштукоўваюцца тыбецкія кнігі. Акрамя таго, калі кніга рассыплецца, дык нічога страшнага — кожная думка пачынаецца і заканчваецца на адной старонцы, а для запрашэння да развагаў і культурных медытацыяў асобна ўзятага здымка — дастаткова.

«Старая фартэцыя на высокай гары. Сцёрты камень вузкіх вулак. Вышэй і вышэй. Сутонне двароў-калодзежаў. Напаўсцёртыя фрэскі роспісаў у малітоўных залах. (…). Манастыр у горах. Нізкае сонца. Пах палыну. Ціша».

Праз палітычны канфлікт паміж Кітаем і Тыбетам ды банальную далёкасць гэтага краю, сюды рэдка трапляюць турысты, беларускія — пагатоў. Гэтыя фотаздымкі — вынік 12-дзённага падарожжа, якое здзейсніў аўтар у 2008 годзе.

Толькі дарога туды доўжыцца 4 дні. Мінск—Ашгабад—Пекін—Чынду (сталіца сумежнай з Тыбетам правінцыі Сычуань) і 2 дні цягніком пад стромую гору — ажно да тыбецкага Лхаса. Самі назвы — даносіць водгулле таго таямнічага краю: Лхасы, Гьяндзэ, Шыгадзэ, манастыры Ташыпхунпо, Драк Ерпа і Цха Гун, Данг Кхонг, возера Ямдрок Тцхо, адным словам дах свету…

Для аўтара, прасякнутага ўсходняй філасофіяй і літаратурай, які за савецкім часам адно марыў пра вандроўкі на далёкі, вельмі далёкі Ўсход — гэта сапраўдны рывок: і ў прасторы і ў духоўным вымярэнні.

«Вядома, толькі перасякаеш мяжу, няважна на якой мове ты размаўляеш, адчуваеш, што ты беларус, бо краявіды цалкам непадобныя: камень і спічакі, — кажа Аляксей Андрэеў. — З іншага боку тут усё, што лучыць з астатнім чалавецтвам — асабліва неба, няважна, сіняе ў Тыбеце і шэрае ў Мінску, яно ў нас адно».

Выданне «Бліжэй толькі неба» — рарытэтнае: выдадзена ўсяго-толькі 150 асобнікаў і набыць яе можна ў галерэі «Ў».

Паглядзець фотаздымкі Аляксея Андрэева з Тыбету можна тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»25

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

Арганізацыя, якой кіруе Шуневіч, пахвалілася чарговым забойствам — чырванакніжнай рысі17

«Ну, пообщались два зэка немного. Зачем же за это наказывать строго?» Вінаградаў у калоніі пісаў вершаваныя тлумачальныя. Што яму за гэта было?4

У 10‑мільённым Тэгеране дэфіцыт вады. Жыхароў папярэдзілі пра магчымую эвакуацыю7

Супраць былога камандзіра спецназа Уладзіміра Барадача завялі крымінальную справу12

Польшча распачала крымінальную справу за спробу вярбоўкі беларускімі спецслужбамі супрацоўнікаў НАУ

Нарвегія можа стаць гарантам еўрапейскага крэдыту Украіне, вылучыўшы на гэта частку свайго Суверэннага фонду5

«Найгоршая парада 2020-х: «Не вучыцеся праграмаваць»30

У Бярэзінскім раёне другі дзень шукаюць хлопчыка з Мінска. Ён мае праблемы са здароўем1

У МЗС распавялі пра стан беларускі, пацярпелай у ДТЗ у Тайландзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»25

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць