Свет

У Расіі за тыдзень зафіксавалі 55 падпалаў банкаматаў і паліцэйскіх машын

За тыдзень з 18 па 26 снежня ў Расіі было зафіксавана 55 спробаў падпалаў і падрываў аддзяленняў банкаў, пошты, адміністрацыйных будынкаў і паліцэйскіх аўтамабіляў. За гэты ж перыяд супрацоўнікі паліцыі затрымалі 44 падазраваных у здзяйсненні гэтых дзеянняў, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Расіі.

Пенсіянерка падпальвае банкаматы. Скрыншот з відэа

У прыватнасці, спробы падпалаў і падрываў былі зробленыя ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Маскоўскай, Ленінградскай, Новасібірскай, Цвярской, Тульскай, Пскоўскай абласцях, Краснаярскім, Алтайскім краях і ў іншых рэгіёнах.

У большасці выпадкаў выканаўцамі падпалаў і падрываў сталі людзі сталага ўзросту, але былі сярод іх таксама школьнікі і студэнты, «якія шукалі магчымасць лёгкага заробку».

«Падазраваныя дзейнічалі па інструкцыях ананімных куратараў, атрыманых па тэлефоне ці з дапамогай месенджараў. Як правіла, зламыснікі падбухторвалі грамадзян да здзяйснення злачынстваў, абяцаючы грашовую ўзнагароду. Таксама маюцца прыклады, калі аферысты спачатку падманам завалодвалі сродкамі грамадзян, а затым прапаноўвалі вярнуць выкрадзенае пры ўмове выканання пэўных даручэнняў», — адзначылі ў МУС, ускладаючы адказнасць за гэта на ўкраінскія спецслужбы.

У ведамстве адзначылі, што ў дачыненні да ўсіх асоб, якія ўчынілі падпалы і падрывы, распачатыя крымінальныя справы. Інкрымінаваныя ім артыкулы Крымінальнага кодэкса РФ прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 20 гадоў.

У сувязі з масавасцю такіх злачынстваў у МУС заклікалі расіян «павысіць пільнасць» і не ўступаць у кантакт з невядомымі суразмоўцамі праз тэлефон або праз іншыя сродкі камунікацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема51

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць