Свет2828

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце

Прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле за некалькі гадоў кардынальна змяніў краіну. Адно з самых небяспечных месцаў на планеце стала адным з бяспечных. 

Nayib Bukele Наіб Букеле Наиб Букеле
Наіб Букеле. Фота: Tomas Cuesta / Getty Images

У кожнай краіны — свае праблемы. У Сальвадоры галоўнай было засілле крыміналітэту. Было. «Наша краіна з'яўляецца прыкладам міру, упэўненасці і аптымізму для свету», — адзначыў прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле ў сваім навагоднім звароце. І ў яго, як піша Financial Times, ёсць падстава так казаць. Сальвадор, які зусім нядаўна лічыўся адной з самых небяспечных краін у свеце, а ў снежні 2024 года ўпершыню пражыў 24 дні запар без адзінага забойства. 

Біткойн, Нацыянальная бібліятэка і сёрфінг

Адначасова з барацьбой са злачыннасцю Букеле імкнецца рэфармаваць эканоміку краіны. У 2021 годзе ён надаў біткойну статус афіцыйнай валюты, што прыцягнула ўвагу інвестараў і ўмацавала міжнародны імідж Сальвадора як цэнтра крыптавалют.

У 2024 годзе МВФ даў краіне пазыку 1,4 мільярда долараў, адкрыўшы доступ да дадатковых 2,2 мільярда долараў міжнародных інвестыцый. Гэтыя сродкі выкарыстоўваюцца для мадэрнізацыі інфраструктуры і стымулявання эканамічнага росту.

 National Library Salvador Нацыяльная бібліятэка Эль-Сальвадор Национальная библиотека. Эль-Сальвадор
Будынак Нацыяльнай бібліятэкі. Фота: Alex Pena / Anadolu via Getty Images

Пераабраны на другі пяцігадовы тэрмін у лютым 2024 года, 43-гадовы Букеле дэманструе амбіцыі, якія выходзяць далёка за межы забеспячэння бяспекі ў краіне. Выкарыстоўваючы свой досвед працы ў рэкламнай сферы, ён імкнецца змяніць успрыманне Сальвадора на міжнароднай арэне, прадстаўляючы яго як рай для аматараў сёрфінгу і цэнтр крыптавалютных інвестыцый.

На платформе X Букеле мае больш за 6,9 мільёна падпісчыкаў. Яго дзеянні і дасягненні натхняюць міжнародную кансерватыўную супольнасць.

Тэлевядучы Такер Карлсан у сваім твіце мінулым летам заявіў, што Букеле, магчыма, знайшоў «план выратавання свету».

У студзені 2024 года, калі стала вядома, што ўзровень забойстваў у Сальвадоры дасягнуў гістарычнага мінімуму, Ілан Маск падтрымаў прэзідэнта Сальвадора ў X, напісаўшы: «Так павінна быць у Амерыцы — і так будзе».

На галоўнай плошчы сталіцы ўзвышаецца новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, узведзены на сродкі Кітая. Ён мае сем паверхаў, адаптаваных пад розныя ўзроставыя катэгорыі, а таксама спецыяльнае абсталяванне для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Кнігі і паказальнікі прадстаўлены на іспанскай, англійскай і мове наўатль. Бібліятэка працуе 24 гадзіны на суткі 7 дзён на тыдзень.

Змены прыкметныя па ўсім Сан-Сальвадоры. На гарызонце ўзвышаюцца сучасныя офісныя будынкі, у тым ліку штаб-кватэру Google, якая адкрылася ў 2024 годзе, а ў горадзе з'яўляюцца новыя гандлёвыя цэнтры. Для многіх жыхароў знікненне калючага дроту вакол дамоў стала сімвалам бяспекі.

Прэзідэнт актыўна развівае інфраструктуру, каб прывабіць замежных турыстаў і інвестараў. Сярод праектаў — будаўніцтва новага аэрапорта на ўсходзе краіны і завяршэнне дарогі да Surf City 2, размешчанага за 180 кіламетраў ад Сан-Сальвадора. Гэты праект, як і арыгінальны Surf City, накіраваны на развіццё пляжнага турызму і паляпшэнне іміджу краіны.

Surf City
Surf City неалёка ад сталіцы Сальвадора ў 2021 годзе. Фота: Wally Skalij / Los Angeles Times via Getty Images

Міжнародны валютны фонд прагназуе рост эканомікі Сальвадора ў 3% у гэтым годзе, што крыху ніжэй, чым у суседніх краін.

Метады дасягнення

Для дасягнення гэтых вынікаў прэзідэнт Сальвадора Букеле звярнуўся да жорсткіх мер.

З 2022 года ў рамках рэжыму надзвычайнага становішча былі арыштаваныя больш за 83 тысячы чалавек, прычым большасць затрыманых яшчэ не паўсталі перад судом. У далейшым было вызвалена каля 8 тысяч чалавек. Але ўсяго, паводле ацэнак праваабаронцаў, колькасць зняволеных складае 107 тысяч чалавек (з агульнага насельніцтва краіны ў 6,3 мільёна).

Цэнтральным элементам кампаніі па забеспячэнні правапарадку, якая праводзіцца прэзідэнтам Букеле, стала турма максімальнай бяспекі недалёка ад горада Тэкалука, якая адкрылася ў студзені 2023 года. Там утрымліваецца каля 18 тысяч чалавек.

Урад заяўляе, што гэта самая вялікая турма ў Амерыцы, і актыўна асвятляе яе суровыя ўмовы: зняволеныя спяць на металічных ложках без матрацаў, знаходзяцца пад кругласутачным асвятленнем і атрымліваюць толькі гадзіну на прагулкі. Турма вядомая як CECOT (Цэнтр утрымання тэрарыстаў).

Terrorist Confinement Centre
Перамяшчэнне зняволеных у Цэнтры ўтрымання тэрарыстаў. Фота: Handout / Presidencia El Salvador via Getty Images 

Актывісты б'юць трывогу наконт катаванняў, смерцяў у зняволенні, парушэння базавых правоў і выпадкаў гвалтоўных знікненняў. Адзін з самых гучных — смерць былога дарадцы прэзідэнта Алехандра Муйшонта (Alejandro Muyshondt), які быў арыштаваны пасля абвінавачання чыноўнікаў, блізкіх да Букеле, у карупцыі і наркагандлі. Яго сям'я сцвярджае, што палітык падвяргаўся катаванням, а абставіны яго смерці застаюцца незразумелымі.

Букеле звольніў суддзяў Вярхоўнага суда, якія выступалі супраць яго пераабрання ў 2024 годзе, і ўстанавіў поўны кантроль над парламентам, дзе яго партыя «Новыя ідэі» мае абсалютную большасць, апазіцыя займае толькі шэсць месцаў.

Рэжым надзвычайнага становішча, які быў падоўжаны ў краіне ўжо 34 разы, дазваляе прыпыняць рэалізацыю правоў грамадзян, у тым ліку свабоду сходаў, права падазраванага на адваката і абавязак інфармаваць затрыманых аб выстаўленых абвінавачваннях.

Акрамя таго, урад абвінавачваецца ў выкарыстанні шпіёнскага праграмнага забеспячэння Pegasus для сачэння за журналістамі, праваабаронцамі і апазіцыйнымі палітыкамі.

Міжнародная супольнасць сутыкаецца з дылемай: падтрымліваць Букеле за яго дасягненні ў барацьбе са злачыннасцю і рэфармаванні эканомікі ці асуджаць за аўтарытарызм і парушэнні правоў чалавека. Нягледзячы на ​​крытыку, краіны, такія як ЗША, пачалі паступова супрацоўнічаць з яго ўрадам, прызнаючы поспехі ў зніжэнні злачыннасці і скарачэнні міграцыі.

Прэзідэнт сцвярджае, што яго падыход накіраваны на стварэнне стабільнай і квітнеючай дзяржавы. У сваім выступленні ў ААН у верасні 2024 года ён заявіў: «Некаторыя кажуць, што мы пасадзілі ў турмы тысячы, але насамрэч мы вызвалілі мільёны».

Рэйтынг адабрэння Букеле перавышае 90%, што робіць яго адным з самых папулярных лідараў у свеце. Аднак яго крытыкі апасаюцца, што засяроджванне ўлады ў яго руках ставіць пад пагрозу дэмакратыю і стварае ўмовы для доўгатэрміновай дыктатуры.

Сам Букеле абяцае пакінуць пасаду пасля заканчэння другога тэрміна ў 2029 годзе, але шмат хто сумняваецца ў яго намеры. Яго аўтарытарныя метады кіравання і канцэнтрацыя ўлады выклікаюць асцярогі, што ён застанецца ва ўладзе на дзесяцігоддзі, як гэта рабілі дыктатары Лацінскай Амерыкі ў XX стагоддзі. 

Каментары28

  • Хмммм
    13.01.2025
    Цікава. НН вельмі любіць выкарыстоўваць тэрміны "ультраправы" ці "крайнеправы". Але тым разам напісана проста "правы", а вось у артыкуле FT на які спасылка бачна "far right". Цытата: "How El Salvador became a model for the global far right".

    Хаця ў тым самым артыкуле FT: "Bukele has become a role model for global conservatives".
  • бабруйчанін
    13.01.2025
    ?? правы левы лева - правы?
    Пачынал рабіл паліткарьеру у камуністычнам фронце Ф Марці пасля пасварылся з усімі і працягвае як незалежны.
    100 год таму дучэ Муссаліні і ні толькі
    Адмова ад " каштоўнасцей " у ЗША і вяртанне да падтрымкі " сукіных сыноў але сваіх" ..?? Так сабе будычыня Адны " сваіх.сусыноў" падтрымліваюць іньшыя сваіх..
  • Из США
    13.01.2025
    Статья как песня. Всё там далеко не так красиво, как тут нарисовано.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі6

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі6

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць