Свет22

Двое жыхароў Новасібірска згвалтавалі і забілі студэнтку. Яны выйшлі на волю на 15 гадоў раней — паехалі на вайну

Бацькі забітай дзяўчыны сцвярджаюць: начальства калоніі абяцала, што на фронт злачынцаў не адправяць.

Крысціна Аўчыннікава. Фота: «Осторожно, новости»

Двое жыхароў Новасібірска, якія згвалтавалі і забілі студэнтку, выйшлі на волю на 15 гадоў раней за тэрмін. Яны абодва падпісалі кантракты з Мінабароны Расіі і паехалі на вайну.

Студэнтку Крысціну Аўчыннікаву забілі ў снежні 2017 года. Яна адгукнулася на аб'яву аб падпрацоўцы і паехала прыбірацца ў катэджы. Аб'ява была пасткай: Максім Аўчыннікаў і Сяргей Юлін згвалтавалі 19-гадовую Крысціну, абматалі галаву плёнкай, дачакаліся, пакуль яна задыхнецца, і выкінулі цела ў лесе, расказваюць «Осторожно, новости».

Юлін і Аўчыннікаў часткова прызналі віну, але спрабавалі перакласці адказнасць за забойства адзін на аднаго. Па словах Канстанціна, бацькі Крысціны, падчас суда яны ўхмыляліся.

У верасні 2018 года Юліна прысудзілі да 22 гадоў калоніі, а Аўчыннікава да 18 гадоў. Па рашэнні суда абвінавачаныя павінны былі выплаціць сям'і загінулай 6 мільёнаў расійскіх рублёў (на той момант 92 тысячы долараў), але бацьку пералічвалі не больш за тысячу рублёў. Нядаўна Канстанціну прыйшло адразу 75 тысяч рублёў (3 тысячы даляраў).

«Я захваляваўся, пайшоў высвятляць, аказалася, грошы прыйшлі ад Аўчыннікава. Не зразумеў, адкуль у яго сродкі, а пасля кіраўніцтва калоніі паведаміла мне, што ён пайшоў на СВА (вайну ва Украіне — заўв.). 12 лютага ён пакінуў калонію, паводле маіх звестак, ён атрымаў раненне, выплаты і купіў у Арэнбургу кватэру», — расказаў бацька Крысціны.

Па словах Канстанціна, арганізатар забойства, Сяргей Юлін, таксама пайшоў на вайну ў канцы 2024 года. У гадавіну забойства Крысціны.

«Кіраўніцтва калоніі абяцала мне, што яны ніколі не паедуць на СВА. Мне не страшна, я хачу на ўсю краіну крычаць, каб байцы ведалі, з кім яны бок пры боку будуць знаходзіцца. Гэта хворыя людзі», — заявіў Канстанцін.

Каментары2

  • Барадзед
    14.01.2025
    Освободились, чтобы поехать снова насиловать и убивать. Настоящие русские воины, витязи, соколы ясные, богатыри.
  • Жвір
    15.01.2025
    Бацьку шанец учыніць суд праведны... Ён жа ведае, дзе жыве адзін з вырадкаў... А знайсьці прыдатную зброю ў Рашцы не праблема...

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць