Вайна33

У Курскай вобласці загінуў першы афрыканскі наёмнік, які ваяваў на баку Расіі

Ён нарадзіўся ў ЦАР, а загінуў пад Суджай.

15 лістапада ў баях за вёску Наваіванаўку ў Суджанскім раёне Курскай вобласці загінуў грамадзянін Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР) Дэрык Нгамана, як вынікае з дакументаў, з якімі азнаёміліся Радыё Свабода і «Сістэма».

Згодна з паведамленнем аб смерці, 32-гадовы наёмнік ваяваў у складзе штурмавой роты 155-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту. Гэтая брыгада панесла значныя страты ў баях за Курскую вобласць.

Гібель Дэрыка Нгаманы таксама пацвердзіла крыніца, блізкая да камандавання марпехаў.

Па іх інфармацыі, у Курскай вобласці можа ваяваць «даволі шмат» афрыканцаў, але дакладная колькасць невядомая.

Дэрык Нгамана — першы грамадзянін ЦАР, чыя асоба была ўстаноўлена сярод загінулых у Курскай вобласці. Раней ён служыў у Цэнтральнаафрыканскіх узброеных сілах (FACA) у званні капрала. На сайце ААН ёсць здымак Нгаманы 2018 года, на якім ён падчас сумеснага патрулявання горада Бангасу з міратворцамі ААН.

У 2023 годзе Нгамана звяртаўся да сябра сям’і і дыпламата ЦАР у Маскве Форчуна Уангапоу па дапамогу ў паступленні ў расійскі ўніверсітэт, але тады ў яго не было сродкаў для паездкі ў Расію. Пра гэта сам Уангапоу паведаміў у Facebook. Роля дыпламата ў вербоўцы Дэрыка Нгаманы на вайну невядомая.

Малодшы брат Нгаманы сцвярджае, што той заключыў кантракт з расійскай арміяй і адправіўся ваяваць ва Украіну ў верасні 2024 года. Паводле яго слоў, Нгамана казаў, што такім чынам спадзяваўся «забяспечыць сваіх дзяцей» і «зрабіць для іх лепшую будучыню».

Пра вярбоўку «маладых афрыканцаў» на вайну ва Украіне ўлетку 2024 года пісала выданне Bloomberg.

Каментары3

  • Ёсік
    15.01.2025
    Але не думаў аб украінскіх дзетках. І што зараз? Чэрві ядуць, а дзеткі твае жабракі. Не думаю, што расейскае МА пералічыла грошы сям'і забойцы.
  • Samy
    15.01.2025
    На одного убийцу стали меньше.
  • Ералаш
    16.01.2025
    Дзеці даведаюцца, што бацька
    быў крывавым акупантам і вырастуць без яго.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю10

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць