Здарэнні11

Мінчук заплаціць 53 тысячы рублёў штрафу за даход, які ён лічыў законным

Мужчына даваў мікразаймы.

Эканамічны суд Мінска вынес рашэнне па справе грамадзяніна, які на працягу двух гадоў сістэматычна даваў пазыкі фізічным асобам без рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. За гэта яму прызначылі штраф, канфіскацыю часткі даходу і падатак на астатнюю суму.

Са студзеня 2023 года па снежань 2024 года мужчына даваў пазыкі на платнай аснове, не маючы статусу суб’екта гаспадарання. За гэты перыяд ён зарабіў каля 180 000 рублёў.

Эканамічны суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні часткі 2 артыкула 13.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КААП). У выніку парушальніку прызначылі:

  • штраф 20 базавых велічынь (840 рублёў);
  • канфіскацыю 5% незаконна атрыманага даходу (8890 рублёў);
  • падаходны падатак на астатнія 95% даходу па стаўцы 26% (43 918 рублёў).

Агульная сума, якую давядзецца заплаціць парушальніку, склала 53 649 рублёў.

Мужчына казаў, што падаваў дэкларацыі аб даходах і выплачваў падаходны падатак. Аднак суд устанавіў, што даходы былі атрыманыя ад дзейнасці, якая патрабуе абавязковай рэгістрацыі і ліцэнзавання. Таму падатковыя выплаты не вызвалілі яго ад адказнасці за парушэнне заканадаўства.

Каментары1

  • Барадзед
    17.01.2025
    Но 130 000 у него осталось по решению суда. На заводе столько не получишь.

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць