Грамадства11

Экс-супрацоўніц Tut.by Лойку, Таўкачову і Ткачэнку, якія выехалі з Беларусі, вырашылі судзіць завочна

Зараз весці працэс прызначаная суддзя Алена Шылько, суд над супрацоўніцамі Tut.by будзе завочным, бо абвінавачаныя знаходзяцца па-за межамі Беларусі, піша БАЖ.

Былых супрацоўніц Tut.by— галоўную рэдактарку палітыка-эканамічнага блока Tut.by Вольгу Лойка, рэдактарку аддзела нерухомасці Алену Таўкачову і юрыдычную кансультантку Кацярыну Ткачэнку — абвінавачваюць паводле чатырох «палітычных» артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ:

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы),
  • ч. 2 арт. 243 (у старой рэдакцыі КК — ухіленне ад выплаты падаткаў),
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Суддзёй па справе з’яўлялася Валянціна Зянькевіч, якая ў 2023 годзе прыгаварыла галоўрэда TUT.by Марыну Золатаву і гендырэктара ТАА «Тут бай Медыя» Людмілу Чэкіну да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Зараз весці працэс прызначаная суддзя Алена Шылько, суд над супрацоўніцамі Tut.by будзе завочным, бо абвінавачаныя знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

Летам 2024 года, перад меркаваным пачаткам судовага працэсу, Вольга Лойка заявіла «Радыё Свабода», што ў суд у Беларусі, як і для ўдзелу ў працэсе праз скайп, яе не запрашалі.

«Адносна працэсу мне сказаць няма чаго — не ўдзельнічаю, мяне ніхто не інфармаваў і я адваката не брала. Гэта іхны працэс, не буду ім дапамагаць. Унутры краіны засталося шмат людзей, каму патрэбна юрыдычная дапамога, не буду адцягваць на сябе рэсурсы», — сказала Вольга Лойка.

Пра высунутыя абвінавачанні Лойка сказала, што не можа «каментаваць трызненні і абсурд, якія не маюць да яе адносін».

«Да выплаты падаткаў кампаніяй журналіст не мае дачынення, прыхільніцай санкцый я ніколі не была, адпаведна не збіралася да іх заклікаць. Разумею так, што машына рэпрэсій і абсурду проста не можа спыніцца. Але тым відавочней гэта для навакольных людзей. І нават добра, што там няма тармазоў, — хутчэй усё завершыцца», — зазначыла журналістка.

10 красавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд аштрафаваў на 500 базавых велічынь кожнага паручыцеля Таўкачовай і Лойкі, якія пакінулі Беларусь пасля вызвалення з СІЗА. Паручыцелямі Таўкачовай з’яўляліся палітолаг Яўген Прэйгерман і на той момант дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, Лойкі — старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.

У кастрычніку 2022 года Золатаву, Чэкіну, Лойку і Таўкачову КДБ унёс у пералік асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Партал TUT.by быў разгромлены ўладамі ў траўні 2021 года. Частка каманды, якая засталася на волі, вымушана пакінула краіну і ў ліпені 2021-га стварыла праект zerkalo.io. У Беларусі яго кантэнт прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У чэрвені 2023 года Вольга Лойка заснавала ў эміграцыі аўтарскі медыяпраект Plan B, які асвятляе падзеі ў Беларусі.

Каментары1

  • Барадзед
    20.01.2025
    Чекистам не иметься. Они хотят, чтобы террористы были, даже если их нет. Мерзотники хотят оправдать свой собственный гбшный террор в стране каким-то другим терроризмом.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць