Свет1717

Венгрыя і Славакія адмаўляюцца падпісваць супольную заяву Еўрасаюза адносна выбараў у Беларусі

Прадстаўнікі Венгрыі і Славакіі не спяшаюцца падпісваць супольны зварот краін-членаў Еўрапейскага саюза адносна непрызнання прэзідэнцкіх выбараў, якія маюць прайсці ў Беларусі 26 студзеня. Гэта вынікае з інфармацыі, якую еўрапейскі рэдактар «Радыё Свабода/ Радыё Свабодная Еўропа» Рыкард Юзвяк атрымаў ад вартых даверу крыніц у Брусэлі, піша «Радыё Свабода».

Злева направа — прэм'ер-міністры Венгрыі і Славакіі Віктар Орбан і Роберт Фіца. Фота: AP Photo/Omar Havana

У ранняй версіі праекту заявы, які «Радыё Свабода» мае ў распараджэнні, ішла гаворка пра «недэмакратычныя прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі.

«Няўмольны і беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій, парушэнні правоў чалавека, абмежаванне палітычнага ўдзелу і доступу да незалежных СМІ ў Беларусі пазбавілі выбарчы працэс любой легітымнасці», — гаварылася ў праекце заявы, якую рыхтуе Еўрапейская служба знешніх спраў.

Таксама ў дакуменце акцэнтавалася ўвага на далейшай падтрымцы беларускага народа, дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, гучаў заклік да правядзення свабодных выбараў і вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», Венгрыя і Славакія адмовіліся падпісваць першую версію праекту заявы ад імя 27 краін — сябраў Еўрасаюза. Не выключана, што яны адмовяцца ад подпісу і пад фінальнай версіяй.

Гэтыя дзве краіны неаднойчы выступалі супольна супраць пашырэння санкцый супраць Расіі, павелічэння еўрапейскай дапамогі Украіне і інш.

22 студзеня прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз выступіў з заявай, у якой назваў «найгрубейшым умяшаннем у электаральныя працэсы суверэннай дзяржавы» праект заявы Еўрапейскай службы знешніх спраў, якую яна плануе зрабіць па выніках выбараў 26 студзеня і якая нібыта «трапіла ў распараджэнне МЗС».

Каментары17

  • Лёлік з-пад Лімасола
    23.01.2025
    напэўна, забыліся як савецкія войскі ў сталіцы заходзілі
  • Барадзед
    23.01.2025
    Два дебила - это сила.
  • Cпадар
    23.01.2025
    "два дэбіла ---гэта сіла"

Цяпер чытаюць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць3

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Усе навіны →
Усе навіны

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

У Якуцку забітыя ўдава і малы сын мясцовага палітыка, які загінуў ва Украіне — падазраюць 16‑гадовую дачку3

Новы сімвал супраціву пакалення зумераў: «Вясёлы Роджэр» з анімэ3

У жывым эфіры загінуў вядомы 23‑гадовы скалалаз2

Чаму ўсё больш жанчын цяпер носяць доўгія валасы?15

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць3

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць