Грамадства2626

Кубракоў пахваліўся, што такіх спакойных выбараў ніколі не было

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што парушэнняў грамадскага парадку ў месцах правядзення выбарчай кампаніі не зафіксавана.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Скрын відэа МУС

«Хачу падзякаваць суайчыннікам за правапаслухмяныя паводзіны. Нягледзячы на тое, што з-за мяжы спрабуюць сказіць сітуацыю — такіх спакойных выбараў, выбарчых кампаній у нас яшчэ не было!» — адрапартаваў ён.

«На сёння абстаноўка кантраляваная, якіх-небудзь інцыдэнтаў мы не чакаем», — дадаў ён.

За некалькі месяцаў перад гэтымі выбарамі прайшло некалькі хваляў затрыманняў па ўсёй краіне. Людзям давалі на подпіс паперу, што яны абавязуюцца не ўдзельнічаць у «экстрэмісцкай дзейнасці». На выхадныя пагоршылася праца інтэрнэту і доступ да ВПН-сэрвісаў. На тры дні абмежавалі доступ з-за мяжы да беларускіх сайтаў. А на Гомельшчыне адключылі на тры дні экраны ў грамадскіх месцах.

Каментары26

  • Язэп
    26.01.2025
    Табе таксама падзякаваюць пры першай магчымасці. Прыкладна як брату Асада
  • Tuteyšy
    26.01.2025
    Едзем, дзядзько, едзем... Бла-бла-бла. Пабачым, што пачнуць казаць гэтыя "гаваршчыяголавы" якія сёння займаюць пасады, у той момант калі іх фюрэр будзе намагацца ўчекчы да Растова
  • 26.01.2025
    Byfly, верни деньги!

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць