Грамадства2424

Следчы камітэт пахваліўся, што «ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой»

Прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, дэманстратыўна перабіраючы стос папер з нейкімі фатаграфіямі, заявіў, што рэпрэсіўным органам нібыта ўдалося аператыўна ідэнтыфікаваць 365 удзельнікаў акцый за межамі Беларусі, прысвечаных учарашнім «бязвыбарам».

Сяргей Кабаковіч. Скрыншот з відэа

«Ідэнтыфікаваныя 365 персанажаў, якія прынялі ўдзел у зборышчах у розных гарадах. Сярод іх: Уроцлаў — 11, Варшава — 203, Беласток — 18, Вільня — 29, Нью-Ёрк — 39, Прага — 11 і іншыя», — заявіў Сяргей Кабаковіч.

Паводле ягоных слоў, «у рамках расследавання крымінальнай справы іх дзейнасць задакументаваная, і прынятая пастанова аб прыцягненні фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнай вытворчасці».

Таксама ва ўдзельнікаў акцый абяцаюць шукаць маёмасць на тэрыторыі Беларусі, «у тым ліку зарэгістраваную на іншых асобаў».

Каментары24

  • Стары
    27.01.2025
    Лепш бы вярнулі людзям, што забралі і пачалося б прымірэнне. Вярнулі б сітуацыю якая была да сярэдзіны 2023 года, можа б і выбары прызналі. А так усё ціснуць, ціснуць і даціснуцца да баньдзюкоў расейскіх.
  • Барадзед
    27.01.2025
    365, прям как дней в году.
  • ...
    27.01.2025
    Ну дык калі маёмасць зарэгістравана на іншую асобу, дык якая ж гэта маёмасць? Ідыёты
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто4

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць