Грамадства3838

Партыя, ад якой у КР ішло найбольш агентуры, заявіла пра непрызнанне Ціханоўскай. А пасля аспрэчыла гэта

На выбарах за яе прагаласавала 1,55% чалавек.

Агентка з шэрагаў «Народнай Грамады» Вольга Цішкевіч падчас інтэрв'ю для АНТ. Скрыншот з відэа

Партыя Народная Грамада выдала заяву аб непрызнанні Святланы Ціханоўскай як нацыянальнага лідара Беларусі. Маўляў, «за час яе знаходжання ў якасці лідара дэмакратычных сіл яна не змагла дамагчыся значных вынікаў, адпаведных чаканням грамадзян».

Прытым заява, як сцвярджаецца, была не проста апублікаваная ў тэлеграм-канале арганізацыі, але і перададзена ў Сейм Літвы.

У заяве Народная Грамада настойвае на «неабходнасці правядзення новых дэмакратычных выбараў і выпрацоўкі эфектыўнай стратэгіі для выхаду з існуючага крызісу» і заклікае ўсе палітычныя сілы «аб'яднацца дзеля пошуку рашэнняў, якія вернуць давер простых беларусаў».

Народная Грамада пазней аспрэчыла, што перадавала ў літоўскі Сейм ліст аб непрызнанні Ціханоўскай. «Танны ўброс», — напісала ў заяве партыя.

Пры гэтым варта адзначыць, што сама гэтая арганізацыя зусім не можа пахваліцца хоць бы самым мінімальным даверам з боку беларускага грамадства. На выбарах у Каардынацыйную раду ў траўні мінулага года блок «Салідарнасць», у які ўваходзіла «Народная Грамада», набраў усяго 104 галасы ў сваю падтрымку (1,55% ад колькасці тых, хто ўзяў удзел у галасаванні) і стаў адным з трох удзельнікаў тых выбараў, якія не пераадолелі невысокага бар'еру ў 3%, адпаведна не атрымаўшы ў гэтым органе прадстаўніцтва. Уплывы ж самой «Народнай Грамады» яшчэ меншыя, паколькі ў тым блоку яны былі аб'яднаныя з іншай маргінальнай партыйнай групоўкай — часткай хрысціянскіх дэмакратаў на чале з Георгіем Дзмітруком. Апошняя, дарэчы, таксама раней спрабавала адпрэчваць паўнамоцтвы Ціханоўскай.

Больш таго — перад выбарамі ў Каардынацыйную раду «Народная грамада» апынулася ў цэнтры скандалу, паколькі аказалася, што ў базе даносаў, здабытай «Кіберпартызанамі» з узламанага сайта КДБ, былі два звароты ад людзей з гэтай арганізацыі: Павел Бялюцін напісаў данос на Мікалая Аўтуховіча, а Вольга Цішкевіч — на Эдуарда Пальчыса. Прытым абое былі ўжо на эміграцыі і збіраліся балатавацца ў Каардынацыйную раду. Адразу пасля раскрыцця абодвух са спісаў выключылі, але імідж арганізацыі гэта, як выглядае, не палепшыла. 

Вольга Цішкевіч неўзабаве пасля таго вярнулася ў Беларусь і дала інтэрв'ю прапагандыстам з АНТ. У ім яна расказвала пра Каардынацыйную раду, палітвязняў, грошы ў партыі і дроны, якімі нібыта збіраліся ўдарыць па Беларусі.

Каментары38

  • Лол
    27.01.2025
    Не можа быць каб агентыра існавала. Гэта ўсё казкі Зянона. Ніякой агентуры не існуе ў прыродзе, а ў атачэнні Ціханоўскай тым больш.
  • Так
    27.01.2025
    А чаму тым разам не напісалі і не падкрэслілі, што гэта САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ?

    У выпадку вашых ідэйных апанентаў, дзе зручна, пішаце, што правыя, кансерватары, лібералы, ультра/крайне і так далей, а тут ані ў загалоўку, ані ў падзагалоўку, ані нават у артыкуле не знайшлося месца напісаць, што гэта сацыял-дэмакраты.

    Падвойныя стандарты?
  • BC
    27.01.2025
    Смешна чытаць, узгадаем Гайка Якова пакрываў Вячорка. Азарова з кабінета і колькі мы яшчэ даведаемся

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць