Грамадства1111

Як ахоўнік Лукашэнкі аказаўся на адным здымку з вядомымі беларускімі добраахвотнікамі

На прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі 26 студзеня сярод журналістаў вылучаўся моцны хлопец з мікрафонам-пятлічкай на лацкане пінжака. Журналісты REFORM.news вырашылі даведацца, хто гэта, і знайшлі нечаканае. 

Першапачаткова інтрыгі не выйшла, мужчына аказаўся супрацоўнікам Службы бяспекі прэзідэнта. Гэта асабісты ахоўнік Лукашэнкі — Луцэйковіч Сяргей Анатольевіч.

Лукашэнка ў лагеры курдскіх мігрантаў на мяжы з Польшчай, 2021 год

Яму 33 гады. Жыве ў Мінску. Тэрміновую службу праходзіў у в/ч 3214 унутраных войскаў МУС. Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і дэманстрацый. 

Займаўся адзінаборствамі. Удзельнічаў у спаборніцтвах па грэплінгу. Гэта такі від спартыўнага адзінаборства, які сумяшчае ў сабе тэхніку ўсіх барацьбітаўскіх дысцыплін, з мінімальнымі абмежаваннямі па выкарыстанні болевых і задушлівых прыёмаў. Лічыцца еўрапейскай мадыфікацыяй барацьбы джыу-джытсу.

У 2018 годзе на Адкрытым чэмпіянаце Мінска па грэплінгу ADCC у дывізіёне «Аматары (+18)» у вагавой катэгорыі — 76 кг заняў 2-е месца.

Вось ён на фота крайні злева пазіруе з пераможцам і байцом, які заняў трэцяе прызавое месца.

Адкрыты чэмпіянат Мінска па грэплінгу ADCC 2018. Фота: grappling.by

Прыгледзьцеся больш уважліва. На фота знаёмыя твары. Гэтых хлопцаў ведае ўся постсавецкая прастора. 

Побач з асабістым ахоўнікам Лукашэнкі беларускія добраахвотнікі Андрэй (Несмяротны) Трацэўскі і пакуль без вусоў Ігар (Янкі) Янкоў. Абодва ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, з'ехалі з Беларусі ва Украіну. У 2022 годзе яны стварылі Беларускі добраахвотніцкі корпус і да гэтага часу ваююць на баку Украіны супраць расійскіх акупантаў.

Каментары11

  • Язэп
    28.01.2025
    Усім карнікам з іхнай фіксацыяй на фізычным гвалце варта памятаць жыццёвую мудрасць:
    - Бог стварыў людзей сільнымі і слабымі. Палкоўнік Кольт ураўнаважыў іхныя шансы.
  • Acab
    28.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Acab
    28.01.2025
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу8

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны13

Культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі выехаў з Беларусі, адбыўшы два гады ў калоніі4

Наталля Пяткевіч вырашыла быць больш сціплай у адзенні. Яна прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку ўсяго за 300 даляраў27

У Стаўбцоўскім раёне 6-гадовы хлопчык уцёк ад бацькоў на аўтатрасу1

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма13

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС3

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google9

«Ягадаў меней, а цэны большыя». Што робіцца на галоўным рынку клубніцаў

У «Прастаквашыне» з'явіцца персанаж Уладзіміра Пуціна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу8

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць