Здарэнні33

Жанчына ледзь не трапіла пад машыну пры пераходзе дарогі. Яна глядзела ў тэлефон

На скрыжаванні вуліц Азізава і Арлоўскай у Мінску ўчора нейкі час не працаваў святлафор. Адзін з кіроўцаў засняў на свой відэарэгістратар момант, як там ледзь не трапіла пад колы жанчына, піша Onliner.by.

Выглядала ўсё жудасна, але, падобна, пешаход сама не да канца зразумела, наколькі небяспечнай была сітуацыя. Мяркуючы з запісу, яна глядзела ў тэлефон, перасякаючы праезную частку.

Аўтамабіль, які ледзь не здзейсніў наезд на пешахода, ледзь паспеў звярнуць у бок. Мабыць, кіроўца занадта позна заўважыў, што хтосьці выйшаў на дарогу. Яму, здаецца, давялося папрацаваць, каб стабілізаваць машыну. Калі б не гэта, то магло адбыцца сутыкненне яшчэ і з якім-небудзь са спадарожных аўто.

Каментары3

  • feafania
    05.02.2025
    З чаго вы ўзялі, што яна глядзела ў тэлефон. Яна яго проста трымала ў руцэ. Няма правіла, што тэлефон павінен быць схаваны. Чалавек глядзеў на дарогу, машыны спыніліся, чалавек пачаў рук. А дзяцел на машыне вырашыў, што яму трэба перасечы пешаход больш пільна. Сколькі раз у Беларусі я перасякала пешаход і была ўжо на сярэдзіне дарогі, калі выязжаў дзяцел здалёк з паварота, і яму заўсёды было бачна, што пешаход рухаецца, але яму трэба пільней. Аднойчы я апынулася заціснутая паміж дзьвух машын: кіроўца, які выязжаў з паварота ззаду ўжо пачаў рух, бо я перасякла палову пешахода, а кіроўца, каторы рухаўся з павароту сьпераду, і не павінен быў нават пачынаць манэўр, вырашыў, што яму трэба пільней. У выніку я і назад не магла адступіць, і ўперад не магла рухацца. Уся праблема, што ў Беларусі штрафуюць толькі пешаходаў, калі на дарогах наогул машын няма. Затое кіроўцы-дзятлы ў фавары ў мянтуры, бо самі такія. Вунь нядаўна ў Гродне перад новым годам мент зьбіў пешахода на пешаходным пераходзе. Чалавек пасля новага году памёр - дык, каб выгарадзіць мянта, напісалі, што ён памёр ад тромбу, а не ад таго, што яго зьбіў мент.
  • feafania
    05.02.2025
    Я жыву за мяжой ужо больш за год, і тут па-першае, дарогу можна пераходзіць дзе хочыш, калі ты не замінаеш машынам, - і ніхто за гэта не штрафуе, нават калі пяройдзеш дарогу перад машынай паліцыі. Па-другое, за больш чым год толькі аднойчы нейкі мігрант на машыне не саступіў мне дарогу на пешаходзе - усе машыны дысцыплінавана спыняюцца, бо камеры на ўсіх пешаходах і штрафы вялікія. А ў Беларусі машыны практычна ніколі не саступалі дарогу, аднойчы ў Менску я з роварам (!) пераходзіла дарогу, была ўжо бліжэй да завяршэньня пераходу, калі дзятліха зноўку з-за паварота вырашыла, што ёй трэба больш пільна.
  • Вокруг одни машины
    05.02.2025
    Водятел виноват на 100%. Женщина с коляской переходит дорогу по хорошо просматриваемому переходу. Да хоть в шлеме VR. Просто этих баранов на коптящих ведрах после 6-и месячных курсов стало слишком много. Пережиток дремучего совка - иметь персональное авто. Выгнать всех за зону повышенной оседлости, оставить один спец, общественный транспорт и такси. Пускай на МКАДе гонки устравают, и стоят в километровых пробках, как в нормальных городах, если мозгов нет перед покупкой ведра.

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць