Вайна11

Трэці буйны расійскі НПЗ спыніўся з-за ўдару ўкраінскага дрона

Шэраг нападаў украінскіх беспілотнікаў на расійскія рэгіёны ў пачатку 2025 года паралізаваў працу яшчэ аднаго буйнога нафтаперапрацоўчага завода. Валгаградскі НПЗ «Лукойла», які ўваходзіць у топ-10 найбуйнейшых у Расіі і з'яўляецца галоўным пастаўшчыком паліва для Паўднёвай федэральнай акругі, спыніў працу праз удар дрона 3 лютага, паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы ў галіне.

Валгаградскі НПЗ. Фота: petrodigest.ru

Па словах суразмоўцаў агенцтва, у выніку пажару на заводзе маглі атрымаць пашкоджанні адна з установак першаснай перапрацоўкі нафты, а таксама чыгуначная эстакада наліву нафтапрадуктаў.

Рамонтныя работы на пашкоджаных участках могуць заняць адзін-паўтара месяца, хоць частковае аднаўленне перапрацоўкі магчымае ў бліжэйшы час, удакладніла адна з крыніц.

Валгаградскі НПЗ, які выпускае 4% усяго бензіну ў Расіі і 7% — дызпаліва, стаў трэцім заводам за апошнія тыдні, якія спынілі выпуск паліва з-за удараў УСУ. 24 студзеня адгрузкі спыніў разанскі НПЗ «Раснафты», а 4 лютага вытворчасць паліва спыніў Астраханскі ГПЗ «Газпрама».

У мінулым годзе пад налёты БПЛА патрапілі не менш за 15 буйных НПЗ. У выніку аб'ёмы перапрацоўкі нафты ў краіне ўпалі да 12-гадовага мінімуму — 267 млн тон, а экспарт нафтапрадуктаў прасеў на 9%, да 62 млн тон.

Паводле звестак расійскага Мінэнерга, выпуск бензіну ў Расіі за год асеў на 6,4%, а дызпаліва — на 7,4%.

Каментары1

  • Барадзед
    05.02.2025
    Тут бомбардировщики нужны.

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чым цяпер займаецца шпіён Марсалек, які 5 гадоў таму ўцякаў з Аўстрыі ў Расію праз Беларусь

Нават Ганна Бонд у шоку ад цэнаў на яблыкі сёлета ФОТАФАКТ3

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны17

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць