Нерухомасць88

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску

На гэтую двухпакаёку, імаверна, звярталі ўвагу ўсе, хто калі-небудзь быў на вуліцы Першамайскай у Пінску. Уладальнік упрыгожыў свой балкон двума карцінамі, якія хаваюць агароджу — і нават у аб’яве аб продажы выдзеліў іх, каб прывабіць пакупнікоў.

Цяпер у гэтай кватэры выстаўлены на продаж адзін з пакояў — якраз той, які мае балкон з дзіўным упрыгожваннем. Уладальнік паведамляе, што прадае 499/1000 доляў у добраўпарадкаванай двухпакаёўцы. Плошча пакоя — 17 «квадратаў». Адзначана, што там свежы касметычны рамонт, пасля якога ніхто ў пакоі не пражываў. Падлога — дубовы паркет, столь пафарбавана акрылавай фарбай, на сценах дэкаратыўная тынкоўка. Усталяваны таксама новыя дзверы з замком.

Кухня, калідор, санвузел у агульным карыстанні. Просяць за долю ў кватэры 9,5 тысячы даляраў.

Другая палова кватэры належыць іншаму ўласніку і пакуль не прадаецца.

Каментары8

  • Другая палова кватэры належыць іншаму ўласніку (нквдэшнику?)
    07.02.2025
    квартира для тех, кто прошел комиссию по возвращению ?
  • Алекс
    07.02.2025
    С математикой у Вас ужасно!
  • :/
    07.02.2025
    Падлога — дубовы паркет
    ...
    у комнаце... у панэльцы... дык вось дзе вы паляглі... векавыя дубы

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber17

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць