Кіно44

Бывай, Брыджыт Джонс! Якім атрымаўся апошні фільм легендарнай франшызы

У сусветны пракат выходзіць «Брыджыт Джонс: У захапленні ад хлапчука» — апошняя частка сагі пра нязграбную і гумарную брытанку і яе спробы пабудаваць асабістае жыццё. «Наша Ніва» расказвае, ці выйшаў удалым фінал дваццацігадовай кінагісторыі.

Фота: кадр з трэйлера

Свет упершыню пазнаёміўся з Брыджыт Джонс яшчэ ў 1996-м. Тады брытанская пісьменніца Хелен Філдынг выпусціла раман «Дзённік Брыджыт Джонс», першы ў серыі кніг пра абаяльную брытанку. Ёй трохі за 30, яна жыве і працуе ў Лондане, а таксама спрабуе наладзіць асабістае жыццё і пахудзець.

У 2001-м гісторыю Брыджыт упершыню экранізавалі. На галоўную ролю выбралі амерыканку Рэне Зелвегер, двух герояў другога плана сыгралі Х'ю Грант і Колін Фёрт — ім дасталіся адпаведна ролі боса Брыджыт Дэніэла Клівера і яшчэ аднаго яе залётніка Марка Дарсі.

Пазней былі яшчэ два раманы пра Брыджыт і два фільмы. Хутчэй за ўсё, што цяпер, у лютым 2025 года, гісторыя Брыджыт сканчваецца.

Новы фільм назвалі «Брыджыт Джонс: У захапленні ад хлапчука» (Bridget Jones: Mad About the Boy).

Цяпер Брыджыт ужо за 50, і яна выхоўвае дваіх дзяцей. Мужчына яе жыцця, Марк Дарсі, загінуў, і нават праз чатыры гады ўдаўства Брыджыт не дае сабе рады — напрыклад, не выходзіць на працу і прыходзіць у школу, дзе вучацца яе дзеці, у піжаме. Жанчыну падтрымліваюць сябры і той самы Дэніэл Клівер, які ператварыўся з яе каханка ў добрага сябра і няньку для дзяцей Джонс.

Час усё ж такі лечыць, і крок за крокам Брыджыт спрабуе адбудоўваць жыццё нанава. Яна вяртаецца на працу прадзюсаркі ў тэлешоу, а таксама, не без дапамогі сяброў, асвойвае тындар — як шмат змянілася з часоў яе маладосці! І менавіта ў тындары Брыджыт знаходзіць нядаўні знаёмы, якому яна прадстаўляецца «жанчынай за 35». Вось толькі яму 29, і яна сумняецца — ці можа ў іх нешта атрымацца?

Фота: кадр з трэйлера

Развітанне з Брыджыт Джонс не павінна расчараваць адэптаў франшызы, бо кіно шмат у чым атрымалася падобным да мінулых яе частак. Нягледзячы на яўныя маніпуляцыі са знешнасцю, а то і на захапленне пластычнай хірургіяй, у Рэне Зелвегер атрымалася ўсё тая ж гарэзлівая і абаяльная Брыджыт, якую свет палюбіў у нулявыя.

Гэта па-ранейшаму трохі нязграбная гераіня, якая трапляе ў нязручныя сітуацыі. Як і раней, Брыджыт застаецца сціплай і простай, і шмат жанчын пазнае сябе ў яе жыцці і яе развагах. А тое, што такая звычайная і неідэальная жанчына знаходзіць сваё каханне і вяртаецца да жыцця, пэўна ж натхніць тых глядачак, якія чамусьці страцілі веру ў такую магчымасць для сябе.

Фота: кадр з трэйлера

Ёсць ва ўсім гэтым толькі адзін мінус: не пакідае адчуванне, што аўтары сюжэта пайшлі па бяспечным шляху. Гаворка і пра стваральнікаў фільма, і пра Хелен Філдынг, бо цяперашні фільм — экранізацыя яе аднайменнага рамана 2013 года. «Забіць» Марка Дарсі, аднаго з галоўных персанажаў франшызы — па-свойму смелае рашэнне, але і яно не дапамагае зрабіць гэтую гісторыю заўважна наватарскай. Дый гумар, правераны ў мінулых трох фільмах, на чацвёрты раз месцамі гучыць банальна. Х'ю Грант у ролі Дэніэла Клівера і Эма Томпсан у ролі практычнай доктаркі-гінеколага Брыджыт — бадай, самае арыгінальнае, што ёсць у гэтым фільме. 

З іншага боку, можа, арыгінальнасць тут не галоўнае? «Брыджыт Джонс: У захапленні ад хлапчука» — гэта, хутчэй, магчымасць пражыць разам з добра знаёмай гераіняй новы для яе перыяд, яе смутак па мужу і псіхалагічную адаптацыю да ўзросту 50+. Стваральнікі фільма робяць гэта прыгожа і кранальна: толькі паспрабуйце не пусціць слязу, калі пабачыце літаральна любую сцэну з Колінам Фёртам — выканаўца ролі Марка Дарсі з'явіцца ў гэтым фільме.

Як сказаў Брыджыт яе тата, недастаткова проста выжыць, трэба жыць. У сваім дзённіку, з якога некалі ўсё пачалося, гэтая гераіня так і піша: Брыджыт Джонс, час жыць! Гэтае цёплае і ўтульнае кіно стане добрым напамінам пра неабходнасць жыць, нават калі вы не брытанка за 50.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Дурню з калгаса
    14.02.2025
    Твой былы,
    дык глядзі БТ пра сіпатую крамлёўскую хвойду.
  • Дурню з калгаса
    14.02.2025
    Твой былы,
    дык глядзі БТ пра сіпатую крамлёўскую хвойду.
  • Максим Дизайнер
    14.02.2025
    Твой былы, Включил на 15 минут, чуть не вырвало. Зато, как тащилась от него одна моя знакомая ждунья заграничного принца.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць