Сям'я прыехала на выхадныя на лецішча ўвечары 14 лютага. Прапалілі печ і ляглі спаць. Аднак раніцай 15 лютага ўсе адчулі недамаганне і выклікалі хуткую.

Фота ілюстрацыйнае
У выніку ў бальніцу даставілі 44-гадовую жанчыну і яе дзяцей 2006, 2008, 2013 і 2016 года нараджэння.
Папярэдняя прычына — заўчаснае закрыццё засаўкі коміна, з-за чаго ў памяшканні назапасіўся чадны газ.
Каментары