Эканоміка

Памяняліся правілы атрымання дзяржпадтрымкі на будаўніцтва і куплю жылля

6 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы, якія цяпер будуць рэгуляваць умовы атрымання дзяржпадтрымкі на жыллё для ўсіх катэгорый ільготнікаў. Акрамя таго, у Беларусі ўводзіцца механізм дзяржаўнага заказу на будаўніцтва жылля. Змены ўступаюць у сілу з 1 чэрвеня 2025 года.

Фота ілюстрацыйнае

Указ № 95 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве» аб'яднаў усе формы дзяржпадтрымкі на паляпшэнне жыллёвых умоў для ўсіх катэгорый ільготнікаў, як грамадзянскіх, так і вайсковых. Ва ўказ увайшла 21 катэгорыя грамадзян.

Паведамляецца, што памеры дзяржпадтрымкі і ўсе льготы, якія існавалі раней, захоўваюцца. Пры гэтым указ прадугледжвае тры формы дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве або набыцці жылля.

Па-першае, для ўсіх катэгорый грамадзян будуць даступныя льготныя крэдыты на будаўніцтва або куплю аднакватэрных жылых дамоў і кватэр у блакаваных жылых дамах, пабудаваных па дзяржзаказе.

Па-другое, 17 катэгорый грамадзян змогуць атрымаць аднаразовыя субсідыі на будаўніцтва або набыццё жылля.

Па-трэцяе, для шматдзетных і маладых сем'яў пры нараджэнні дзяцей будзе магчымае вяртанне запазычанасці па льготных крэдытах за кошт дзяржавы.

Асноўная змена: ільготныя крэдыты на долевае будаўніцтва ў шматкватэрных жылых дамах выдавацца не будуць (толькі на індывідуальнае жыллё). За кошт такіх крэдытаў цяпер можна будзе толькі купіць кватэру, пабудаваную па дзяржзаказе.

Паведамляецца, што ў населеных пунктах з колькасцю да 20 тыс. чалавек ільготныя крэдыты будуць давацца для куплі жылля, пабудаванага па дзяржзаказе як на першасным рынку, так і на другасным.

Яшчэ адзін падпісаны сёння ўказ № 94 прадугледжвае, што жыллё па дзяржзаказе будуць будаваць дзяржаўныя заказчыкі. Але льготнае фінансаванне яны будуць атрымліваць непасрэдна, а на грамадзян ільготныя крэдыты будуць пераафармляцца толькі тады, калі жыллё пабудавана і заключаная дамова куплі-продажу.

Забудоўшчыкам дазволяць адводзіць частку кватэр у адным і тым жа доме, які будуецца, на дзяржзаказ, а частку — для будаўніцтва за кошт бюджэту арэнднага жылля. Пры гэтым купіць кватэру, пабудаваную па дзяржзаказе, змогуць усе грамадзяне, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу, а не толькі тыя, хто мае права на дзяржпадтрымку.

Каментары

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць