Грамадства

У Расіі арыштавалі былога дырэктара аднаго з інстытутаў Акадэміі навук Беларусі

У дачыненні да беларускага прадпрымальніка і фармаколага Дзмітрыя Раманоўскага, які з'яўляецца заснавальнікам і генеральным дырэктарам некалькіх фармацэўтычных кампаній у Расіі, завялі крымінальную справу аб замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 30, ч. 4 арт. 159 КК РФ), паведамляе тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ.

Сваёй віны Дзмітрый Раманоўскі не прызнае, але рашэннем суда змешчаны ў СІЗА.

У Беларусі Раманоўскі вядомы не толькі як бізнэсмен, але і як навуковец. З 2004 па 2006 год ён быў кіраўніком створанага ім Цэнтра фармакалогіі і таксікалогіі, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2006 годзе на аснове гэтага цэнтра быў створаны Інстытут фармакалогіі і біяхіміі Акадэміі навук, а Раманоўскі стаў ягоным першым дырэктарам і займаў гэтую пасаду да 2011 года.

Сцвярджаецца, што

«пад яго кіраўніцтвам была створаная сучасная навукова-даследчая база інстытута ў Мінску і Гродне, створаныя нацыянальны гадавальнік і эксперыментальна-біялагічная клініка, закладзеныя навуковыя школы фармакалогіі, таксікалогіі і малекулярнай медыцыны, сфармаваныя навуковыя кірункі і праграмы, распрацаваныя і ўкаранёныя ў вытворчасць дзясяткі новых лекавых сродкаў, пабудаваны фармацэўтычны завод «Акадэмфарм», сфарміраваная дарожная карта развіцця фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі да 2025 года».

У гэты час Раманоўскі, акрамя кіравання інстытутам, шмат часу прысвячаў справе разгортвання ў Беларусі фармацэўтычнай прамысловасці, а пасля выйшаў на самастойны бізнэс-шлях, у тым ліку ў Расіі.

Цяпер па адной справе з Раманоўскім, як паведамляецца, праходзіць прэзідэнт дабрачыннага фонду «Чырвоны верасень», ветэран ФСБ Віталь Казлоў. Яму выстаўлена абвінавачванне ў пасярэдніцтве пры перадачы хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 291.1 КК РФ). Казлоў таксама арыштаваны.

У мінулым годзе ў Расіі былі праводзіліся судовыя разгляды адносна фірмаў «Масмедпрэпараты» і ТАА «Нанаген Рус», да стварэння і кіравання якімі меў дачыненне Дзмітрый Раманоўскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек1

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат11

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек1

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць