Грамадства33

Паляк, асуджаны за згвалтаванне і забойства беларускі, збіраецца абскарджваць пажыццёвы прысуд

На думку яго адвакатаў, у справе аб забойстве і згвалтаванні беларускі Лізы ў Варшаве не была дастаткова праверана наяўнасць свядомасці абвінавачанага. Пра сітуацыю распавядае warsaw.here.

Дарыян С. у судзе. Фота: «Белсат»

11 сакавіка 24-гадовы Дарыян С., якога ў студзені прыгаварылі да пажыццёвага зняволення, падаў апеляцыю на свой прысуд.

Абаронцы паляка будуць настойваць на тым, што падчас следства наяўнасць свядомасці Дарыяна не была праверана дастаткова. Раней паведамлялася, што перад судом Дарыяна С. назвалі адэкватным, а сам ён прызнаў віну.

Трагедыя адбылася 25 лютага 2024 года ў цэнтры Варшавы. Беларуску Лізу знайшлі распранутай і ў непрытомным стане. Некалькі дзён медыкі змагаліся за жыццё дзяўчыны, але 1 сакавіка яна памерла, не апрытомнеўшы.

За злачынства ў студзені 2025 года асудзілі паляка Дарыяна С. Яго прыгаварылі да пажыццёвага зняволення.

Выпадак справакаваў хвалю абурэння ў сацсетках і публічных споведзяў пад хэштэгам #ХопіцьГвалціць, а ў Варшаве прайшоў мітынг супраць гвалту «Яе звалі Ліза».

Каментары3

  • Filipp
    11.03.2025
    Не ведаю Польскае заканадаўства, але пажыццёва гэта канешне моцна! Ён кашешна злодзей, але я б яму даў 25 гадоў. Можа праўда ён сапраўды якая пачвара і суддзям і пракурору лепей відаць.
  • Vasia
    11.03.2025
    беларускі паляк
  • Справедливо
    12.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць