Ежа33

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?

У рэстаране ёсць абедзеннае меню, але замаўляла яна з асноўнага. 

Блогерка з Магілёва схадзіла ў мясцовы рэстаран «Амісі». Там яна вырашыла паабедаць і заплаціла 160 рублёў, піша Blizko.by. 

Адразу адзначым, што ў рэстаране ёсць абедзеннае меню, але заказвала яна з асноўнага. 

Яна замовіла «вялікую зялёную талерку» за 28 рублёў. У яе складзе гародніна, кіноа і арэхавы соус. Рыбны суп з чылійскім сібасам і морапрадуктамі абышоўся ў 39 рублёў.

А вось асноўная страва — мякаць ягняці з запечаным перцам і бульбяным пюрэ. Яна каштавала 59 рублёў. На дэсерт жанчына ўзяла тварожнік за 22 рублі. Акрамя таго, быў хатні хлеб з маслам за 7 рублёў. 

«Як вы лічыце, 160 рублёў за абед — шмат ці мала?»,— задалася яна пытаннем. 

Карыстальнікі пачалі актыўна каментаваць відэа: 

  • Я лепш куплю шаўрму за 12 рублёў. І танней у разы, і сытней.
  • Для рэстарана — норма.
  • На цябе падатковай няма, дзяўчынка, каб так абедаць.
  • Вельмі дорага. Адзіны плюс гэтага рэстарана, добрае абслугоўванне.
  • Гэта нават для Мінска дорага.

Каментары3

  • Вядро з дзіркай
    12.03.2025
    Для Варшавы для 2-х чалавек гэта нармальна. Думаю, і гэтага абеда хапіла б на дваіх.
    • Галя з Камароўкі
      12.03.2025
      Вядро з дзіркай, паабедаць? Ці увечары пасядзець з алкаголем?
  • Цім
    12.03.2025
    Пытанне "... шмат ці мала?" пасля такога сюжэту - гэта прымітыўная правакацыя. Дзіўна, што на такі банальны ход знаходзяцца жадаючыя насыпаць блогеру тысячы праглядаў і асабліва каментароў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі6

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць