Свет1212

Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сваёй сацсетцы Truth пра тэлефонную размову з Пуціным. У Белым доме ўдакладнілі, што спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, а не Трамп размаўляў з Пуціным.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Размова атрымалася «вельмі добрай і прадуктыўнай», адзначыў Трамп. Ён лічыць, што гэта добры сігнал на тое, што вайна можа скончыцца.

Прэзідэнт ЗША напісаў і пра «акружэнне ўкраінскіх войскаў расійскімі». Здаецца, гэта не адпавядае рэальнасці, пра гэта не пішуць аўтарытэтныя ўкраінскія і расійскія крыніцы. Аднак гэта выгадны для расійскай прапаганды наратыў.

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны пазней абверг заявы Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб акружэнні ўкраінскіх падраздзяленняў у Курскай вобласці. У камандаванні заявілі, што «такія паведамленні — выдумка расіян для палітычнага ціску на Украіну і яе партнёраў».

Скрыншот паведамлення Трампа ў Truth

13 сакавіка спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф сустрэўся з Пуціным. Той перадаў праз Уіткафа «дадатковыя сігналы» для Трампа, казаў Дзмітрый Пяскоў.

Каментары12

  • бабруйчанін
    14.03.2025
    Пескаў что адказал?? Пу ведае аб тэлефанаванні з БДома??
  • Дадаю кантэкст
    14.03.2025
    «Ляпідарна геніяльны» «найлепшы прэзыдэнт ЗША за сто гадоў» заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэньне ўкраінскіх войскаў.
  • Крынж дня
    14.03.2025
    Ахаха, руды блазан ужо навіны ад першакрыніцы даведваецца. Асабіста ад пуціна

Цяпер чытаюць

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Усе навіны →
Усе навіны

Створаны беларусам стартап панізіў акцыі Duolingo6

У Латвіі завялі крымінальную справу на мужчыну, які абражаў у цягніку ў Швейцарыі ўкраінска-беларускую сям'ю11

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?13

«Куды глядзіць санстанцыя?» У сталоўцы, дзе харчуюцца сляпыя людзі, прадаюць катлеты з сырым мясам10

У цягнік першага класа ў Германіі хтосьці падкінуў трох курэй. За інфармацыю абяцаюць 500 еўра5

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках27

У Гродне 11‑гадовы школьнік згенераваў выяву бамжа на ложку ў кватэры — маці стрымгалоў кінулася дахаты і выклікала міліцыю6

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага38

У Турцыі забіты ўладальнік тэлеграм-канала «Утро Дагестан»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць